Выстаўка «Чалавек і стварэнне» адкрылася ў Рэчыцы

22 лістапада 2019

top.jpg

19 лістапада ў эколага-культурным цэнтры горада Рэчыцы адкрылася царкоўна-экалагічная выстаўка «Чалавек і стварэнне». Выстава распавядае пра тое, чаму чалавек закліканы захоўваць прыроду і клапаціцца аб нашым агульным доме — планеце Зямля.

У адкрыцці выстаўка прынялі ўдзел святары Рэчыцкай акругі, прадстаўнікі аддзела адукацыі Рэчыцкага райвыканкама, навуковыя супрацоўнікі эколага-культурнага цэнтра, а таксама метадыст аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гомельскай епархіі Таццяна Аляксандраўна Скачко, якая правяла вучэбны майстар-клас для лектараў з удзелам навучэнцаў Рэчыцкай раённай гімназіі.

Да 6 снежня па ўзгодненаму з аддзелам адукацыі Рэчыцкага райвыканкама графіку будуць праходзіць адукацыйныя экскурсіі для навучэнцаў школ горада і раёна. Усе наведвальнікі выстаўкі змогуць даведацца, як, абапіраючыся на хрысціянскія каштоўнасці, прыняць удзел у клопаце аб стварэнні, і зразумець, у чым складаецца роля чалавека і Царквы ў вырашэнні экалагічных праблем сучаснасці.

Гомельская епархія / Church.by