Узаемадзеянне Царквы і свецкіх медыя абмеркавалі на Барысаўскіх Калядных чытаннях
09 снежня 20177 снежня 2017 года ў будынку Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта ў рамках Трэцях Барысаўскіх Калядных адукацыйных чытанняў прайшла секцыя «Царква і СМІ».
Арганізатар секцыі, прэс-сакратар Барысаўскай епархіі іерэй Іаан Ясюкевіч, запрасіў на сустрэчу рэдактараў раённых газет і памочнікаў благачынных епархіі па сувязях са сродкамі масавай інфармацыі. Адмысловымі гасцямі сустрэчы сталі старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы пратаіерэй Сергій Лепін і рэдактар афіцыйнага партала Беларускай Праваслаўнай Царквы Church.by Таццяна Кузняцова.
Журналіст газеты «Край Смалявіцкі» Яна Чарапанава правяла відэапрэзентацыю супрацоўніцтва прэсы і Царквы ў Смалявіцкім раёне.
Чаму не кожны святар можа выступаць у медыя і не кожны журналіст можа адэкватна пісаць аб рэлігіі і Царкве? Як не стаць ахвярай маніпуляцый у публічным полі? Што дарэчы і не дарэчы ў жанры навін? Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі сустрэчы, якая пад канец перарасла ў дыскусію.
У завяршэнне суразмоўцы абмяняліся кантактамі. Трэба больш шчыльныя зносіны — такі быў агульны вывад.
Фота: Барысаўская епархія