Намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ іерэй Дзмітрый Баўкуновіч павіншаваў навабранцаў МНС з прыняццем прысягі
26 студзеня 202119 студзеня 2020 года ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 90 маладых супрацоўнікаў органаў і падраздзяленняў МНС прынялі ўрачыстую прысягу на вернасць Радзіме, народу і прафесіі.
На ўрачыстай цырымоніі прысутнічаў святар прыхода храма святой праведнай Сафіі Слуцкай горада Мінска іерэй Дзмітрый Баўкуновіч, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ, адказны за працу з моладдзю ў Мінскай епархіі.
Іерэй Дзмітрый павіншаваў супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з прынясеннем прысягі і пажадаў ім мужнасці, моцы духу і дапамогі Божай пры выкананні службовага абавязку.
Пасля прыняцця прысягі прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой».