Завершаны каранцін у Лядзенскім манастыры

25 мая 2020

top.jpg

Каранцін у Лядзенскім Благавешчанскім манастыры Смалявіцкага раёна завершаны. Абіцель зноў адкрыла свае дзверы для прыхаджан і паломнікаў.

24 мая, у Нядзелю пра сляпога і дзень памяці роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, у манастыры адбылася архіерэйская Літургія. Богаслужэнне ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.

Архіпастыру саслужылі ігумен манастыра іераманах Лаўр (Будзіч) і брація абіцелі ў свяшчэнным сане.

Пасля патроенай екценні былі ўзнесены малітвы аб прадухіленні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі і аб захаванні адзінства Праваслаўя на Украіне.

Перад прычашчэннем міран епіскап Веніямін звярнуўся да прысутных са словам настаўлення, падкрэсліўшы важнасць часовых санітарных мер засцярогі, якія неабходна выконваць згодна з указаннямі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Па заканчэнні богаслужэння адбыўся хрэсны ход, падчас якога была вымаўлена екцення і малітва з падзячнага малебна Госпаду ў сувязі з днём тэзаімянінаў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, а таксама аднаўленнем у паўнаце ўкладу манастырскай жыцця.

Барысаўская епархія / Church.by