Завершаны першы дзень работы пленума Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы
23 студзеня 201723 студзеня 2017 года ў Зале царкоўных сабораў Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне пленума Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.
Пленум пачаўся са служэння малебна, здзейсненага сакратаром Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве протаіерэем Уладзімірам Дзіваковым.
У прэзідыуме пасяджэння прысутнічалі: мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел; старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.
Свяцейшы Патрыярх Кірыл звярнуўся да членаў Міжсаборнай прысутнасці з уступным словам і абвясціў наступны парадак дня пасяджэнняў пленума:
1. Дыскусія па дакладу Свяцейшага Патрыярха. Абмеркаванне мэтазгоднасці рэструктурызацыі камісій Міжсаборнай прысутнасці. Разгляд магчымых тэм для абмеркавання ў працоўных органах Міжсаборнай прысутнасці.
2. Абмеркаванне праекта «Палажэння аб манастырах і манахах». Дакладчык: старшыня Камісіі па пытаннях арганізацыі жыцця манастыроў і манаства мітрапаліт Ніжагародскі і Арзамаскі Георгій.
3. Абмеркаванне праекта дакумента «Аб кананічных аспектах царкоўнага шлюбу». Дакладчык: сакратар Камісіі па пытаннях царкоўнага права, прарэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі протаіерэй Аляксандр Задорнаў.
Перад абмеркаваннем прапанаваных тэм Свяцейшы Патрыярх і ўдзельнікі пленума абмеркавалі шэраг прапаноў па тэмах працы Міжсаборнай прысутнасці.
У першы дзень працы ўдзельнікі пленума абмеркавалі праект «Палажэння аб манастырах і манахах».
На пасяджэнні пленума, якое адбудзецца 24 студзеня, намечана абмеркаванне праекта дакумента «Аб кананічных аспектах царкоўнага шлюбу».
Міжсаборная прысутнасць — гэта дзеючы ў перыяды паміж правядзеннем Памесных і Архіерэйскіх Сабораў дарадчы орган Маскоўскага Патрыярхату, у задачы якога ўваходзіць падрыхтоўка рашэнняў, якія тычацца найбольш важных пытанняў унутранага жыцця і знешняй дзейнасці Рускай Праваслаўнай Царквы. Да кампетэнцыі Міжсаборнай прысутнасці адносяцца пытанні багаслоўя, царкоўнага кіравання, царкоўнага права, богаслужэння, пастырства, місіі, духоўнай адукацыі, рэлігійнай асветы, дыяканіі, узаемаадносін Царквы і грамадства, Царквы і дзяржавы, Царквы і іншых канфесій і рэлігій. Парадак дня Міжсаборнай прысутнасці вызначае Памесны або Архіерэйскі Сабор, Свяшчэнны Сінод, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі.