Завершаны трэці дзень Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы

01 снежня 2017

top.jpgПрацягваецца Асвячаны Архірэйскі Сабор Рускай Праваслаўнай Царквы, які адкрыўся ў Зале царкоўных сабораў Храма Хрыста Спасіцеля ў Маскве 29 лістапада 2017 года.

1 снежня, у трэці дзень Сабора, адбыўся разгляд праекта дакумента «Аб кананічных аспектах царкоўнага шлюбу»; яго прадставіў старшыня камісіі Міжсаборнай прысутнасці па кананічнаму праву архіепіскап Берлінскі і Германскі Марк.

З прапановамі па новай рэдакцыі Палажэння аб узнагародах Рускай Праваслаўнай Царквы прысутных азнаёміў старшыня Узнагароднай камісіі мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Марк.

Пасля падрабязнага разгляду, дыскусіі і ўдакладнення шэрагу палажэнняў удзельнікі Сабора прынялі прадстаўленыя дакументы.

У сярэдзіне дня адбылася сустрэча удзельнікаў Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі У. У. Пуціным. У Зале царкоўных сабораў прагучала выступленне галавы Расійскай дзяржавы.

У завяршэнне сваёй прамовы У. У. Пуцін павіншаваў прысутных з памятнай датай ― 100-годдзем аднаўлення Патрыяршаства ― і перадаў у дар Свяцейшаму Патрыярху Кірылу спіс абраза свяціцеля Мікалая Цудатворца, які знаходзіўся на Мікольскай вежы Крамля.

У слове ў адказ Свяцейшы Уладыка назваў гістарычнай падзею, што адбылася — кіраўнік Расійскай дзяржавы наведаў Архіерэйскі Сабор, прысвечаны 100-годдзю аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Царкве, «Сабор, які ставіць і вырашае вельмі важныя надзённыя пытанні, звязаныя з духоўным жыццём чалавека, яго дабрабытам, з яго маральным і этычным здароўем, Сабор, які не ўхіляецца ад вырашэння складаных тэм, у тым ліку звязаных з нашай гісторыяй».

Патрыярхія.ru / Church.by

 

Loading...