Завершана дабрачынная акцыя «ДЗІЦЯ + КУРТКА = ДАБРО!»
18 студзеня 2017Дабрачынная акцыя «ДЗІЦЯ + КУРТКА = ДАБРО!» завяршылася сумеснай паездкай ўдзельнікаў Дабраахвотніцкага руху храма іконы Божай Маці «Усецарыца», прадстаўнікоў Праваслаўнага брацтва свяціцеля Лукі Крымскага і жаночага мотаклуба «Ластаўкі» ў Багушэўскую і Сенненскую школы-інтэрнаты.
Спачатку дабраахвотнікі наведалі Багушэўскую санаторную школу-інтэрнат, перадалі выхаванцам сабраныя рэчы і сродкі гігіены.
Пасля гэтага ўсе адправіліся ў Сенненскую школу-інтэрнат, дзе дабраахвотнікаў цёпла сустрэлі дзеці, запрасілі ў «Беларускую хатку», выканалі песні і танцавальныя нумары, правялі экскурсію, а таксама паказалі калядны спектакль.
— Парадавала вельмі рознабаковае развіццё дзяцей, якія вучацца, на высокім узроўні займаюцца рознымі відамі рукадзелля ў спецыяльна арганізаваных майстэрнях, спяваюць, танчаць, вывучаюць цырульнае і кулінарнае мастацтва, знаёмяцца з традыцыямі беларускага народа, — падзяліліся ўражаннямі ўдзельнікі акцыі.