Завяршыў работу Сёмы рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць»

13 ліпеня 2017

top.jpg

У Мінскай духоўнай семінарыі завяршыў сваю работу Сёмы рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць», які праходзіў з 2 па 8 ліпеня 2017 года па благаславенню рэктара семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя.

Арганізатарамі семінара выступілі Сінадальны місіянерскі аддзел Беларускага Экзархату, місіянерская лабараторыя пры кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі, Моладзевае брацтва пры Мінскай духоўнай семінарыі.

На працягу шасці дзён удзельнікі наведвалі лекцыі, гутаркі і трэнінгі, аб'яднаныя дзвюма тэмамі — служэннем міласэрнасці і місіянерскай дзейнасцю. Усе выкладчыкі з'яўляюцца спецыялістамі, якія паспяхова спалучаюць навуковую працу з інтэнсіўнай практычнай дзейнасцю.

Вучэбная праграма семінара ўключала 32 гадзіны абавязковых заняткаў і 8 гадзін заняткаў па выбары. Удзельнікі праслухалі лекцыі па тэмах: «Практычная місіялогія», «Асновы праваслаўнай дагматыкі», «Уводзіны ў сектазнаўства», «Параўнальнае багаслоўе (Праваслаўе і пратэстантызм, Праваслаўе і каталіцызм)», «Асноўнае багаслоўе», «Біяэтыка», «Місія ва ўмовах постмадэрнізму». Таксама адбыліся трэнінг «Дапамога ляжачым хворым», семінар «Як дапамагчы іншаму?», шчырая размова на тэму «Як быць хрысціянінам у сучасным свеце?»

Па заканчэнні навучання удзельнікам былі выдадзены сертыфікаты, якія пацвярджаюць іх удзел у семінары.

Семінары «Місія і міласэрнасць» — унікальная з'ява ў жыцці Беларускай Праваслаўнай Царквы. Па сведчанні ўдзельнікаў і арганізатараў, семінар «Місія і міласэрнасць» з'яўляецца шмат у чым унікальным мерапрыемствам, у якім гарманічна спалучаюцца дух хрысціянскага братэрства, ідэя актыўнага служэння бліжняму і Богу, а таксама насычаная вучэбная праграма.

МінДС / Church.by