Завяршыў сваю работу першы злёт праваслаўнай моладзі Ваўкавыскага благачыння

23 ліпеня 2017

top.jpg

17 ліпеня, прыехаўшы ў аграсядзібу, рабяты зарэгістраваліся, і былі падзелены на каманды. У першай палове дня моладзь вырашала арганізацыйна-гаспадарчыя пытанні: арганізацыя спальных месцаў, расстаноўка намётаў, кухні, майстраванне вогнішча, добраўпарадкаванне месца для малітвы і здзяйснення богаслужэння.

Пасля смачнага і сытнага абеду адбыўся майстар-клас па ганчарнай справе. Хлопцы і дзяўчаты бліжэй пазнаёміліся з працай ганчара і змаглі паназіраць, як з кавалачка гліны з'яўляюцца прадметы ўжытку: збаны, падсвечнікі, вазы, свістулькі, скарбонкі і многае іншае. Кожны змог паспрабаваць сябе ў ганчарнай справе і сваімі рукамі вырабіць памятны сувенір.

На працягу дня былі арганізаваны гутаркі са святарамі. Братчыкі змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія самі задавалі ў ходзе гульні «Запытайка». У прыватнасці, рабят хвалявалі такія пытанні як: «Для чаго Бог стварыў свет?», «Як абараніць сваю веру?», «Споведзь», «Таінства прычашчэння» і многія іншыя.

Пасля вячэры былі праведзены спартыўныя гульні.

Вечарам, прачытаўшы малітоўнае правіла, братчыкі здзейснілі хрэсны ход вакол лагера. Вечар завяршыўся вячоркамі ля вогнішча і абмеркаваннем мінулага дня.

Аўторак 18 ліпеня, дзень памяці прападобнага Сергія Раданежскага, пачаўся з Бажэственнай літургіі на свежым паветры. Гэта богаслужэнне для дзяцей стала незвычайным, таму што ў іх з'явілася магчымасць паназіраць за тым, што адбываецца ў алтары. У дадатак да гэтага, падчас здзяйснення праскамідыі, святар распавёў пра сэнс гэтага свяшчэннадзеяння і патлумачыў значэнне ўсіх прадметаў, ужывальных на ім.

У гэты дзень у госці прыязджалі супрацоўнікі: МНС, Дэпартамента аховы МУС і супрацоўнікі ДАІ. Хлопцы маглі адчуць сябе ў ролі ратавальнікаў, кінолагаў і аўтаінспектараў, а таксама прымерыць іх форму адзення.

Па традыцыі, хлопцы, пасля чытання вячэрняга правіла і хрэснага ходу, абмяркоўвалі свае ўражанні ад праведзенага дня.

Трэці дзень злёту пачаўся з Бажэственнай літургіі, якую ўзначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Вельмі незвычайна было прысутнічаць на архіерэйскай службе на свежым паветры. У гэты дзень усе хлопцы змаглі адчуць сябе адзінымі не толькі па намётаваму лагеру, але і адзінымі ў Хрысце, бо ўсе прыступілі да Святога Прычашчэння.

У другой палове дня праводзілася квэст-гульня, якая ўключае ў сябе арыентаванне на мясцовасці, разгадванне лагічных загадак, пераадоленне перашкод. У гульні рабяты паказалі ўменне зладжана працаваць у камандзе, праявілі кемлівасць, спрыт і смеласць.

У гэты дзень у моладзі таксама было шмат гасцей. З Мінска прыехалі Пётр і Настасся Удот, якія паказалі майстар-клас па танцах. Братчыкі весела і заўзята танцавалі рускую кадрылю, армянскі танец, рэгтайм, сіртакі, вальс і змаглі пагуляць у такія гульні як: «Драконы, рыцары, прынцэсы», «Саку-саку» і іншыя.

Увечары хлопцы сустрэліся яшчэ з аднымі гасцямі - байкерамі мотаклубаў з г. Ваўкавыска і г. Масты. Усе жадаючыя змаглі бліжэй пазнаёміцца з мотатэхнікай, сфатаграфавацца і пакатацца на ёй.

Таксама ў гэты вечар быў усталяваны разьбяны крыж з дуба, які на працягу трох дзён выразаўся запрошаным разьбяром.

У канцы дня ўсе сабраліся ля вогнішча і абмеркавалі зробленае за дзень, падзяліліся сваімі думкамі і ўражаннямі, а затым змаглі паказаць і паглядзець загадзя прыгатаваныя тэатралізаваныя сцэнкі на тэмы: «Сяброўства», «Каханне», «Крыўда і прабачэнне», «Голад», «Падзяка».

У заключны дзень хлопцы змаглі абмеркаваць і падзяліцца ўражаннямі ад першага злёту праваслаўнай моладзі Ваўкавыскага благачыння. Былі падведзены вынікі злёту, уручаны памятныя сведчанні і граматы пераможцам конкурсаў. У завяршэнне быў адслужаны падзячны малебен, пасля якога ўсе пачалі адпраўляцца дадому.

Чатыры дні праляцелі непрыкметна, але ўсе спадзяюцца і з нецярпеннем чакаюць новай сустрэчы ў наступным годзе на злёце праваслаўнай моладзі Ваўкавыскага благачыння.

Арганізатары выказваюць падзяку: Ваўкавыскаму раённаму выканаўчаму камітэту ў асобе старшыні Сіцько Міхаіла Міхайлавіча, намесніка старшыні Захарчуку Дзмітрыю Аляксандравічу, аддзелам адукацыі і культуры Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта, ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат» - дырэктар Бяляеў Дзмітрый Анатольевіч, ААТ «Беллакт» - дырэктар Аляксандр Міхайлавіч Яроцкі, КУП ВКХ – дырэктар Клусаў Андрэй Юр'евіч, ААТ «Аэліта» - дырэктар Апановіч Галіна Якаўлеўна, СВК «Ваўкавыскае»- старшыня Чаркоўскі Сяргей Сяргеевіч, СВК «Мацвееўцы» - дырэктар Касталомаў Юрый Мікалаевіч, Ваўкавыскай тыпаграфіі ў асобе дырэктара Сяргея Якаўлевіча Кацубы, начальнікам і супрацоўнікам: РАНС Ваўкавыскага р-на, установы аховы здароўя Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы, дэпартамента аховы МУС РБ горада Ваўкавыска, Ваўкавыскага РАУС і ўсім неабыякавым і папарацаваўшым у арганізацыі злёту праваслаўнай моладзі Ваўкавыскага благачыння.

А таксама велізарная падзяка ад арганізатараў святарам Ваўкавыскага благачыння і іх матушкам, якія рупіліся ў справе арганізацыі і правядзенні злёту.

Гродзенская епархія / Сhurch.by