Завяршыўся міжнародны веламарафон «Бязмежныя прасторы веры»

02 жніўня 2017

1501660718_zudap61zsv8.jpg

28 ліпеня завяршыўся міжнародны веламарафон «Бязмежныя прасторы веры», які па благаславенню епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана стартаваў 21 ліпеня ад храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Гомелі.

З Гомеля ў Вільню сумесна з духавенствам прыхода на роварах адправілася моладзевая прыходская група «Фаворовцы», прыхаджане Спаса-Праабражэнскага храма і прадстаўнікі іншаслаўных хрысціянскіх канфесій.

Знаёмства з практыкай моладзевай працы іншых епархій і абмен вопытам у ходзе міжнародных зносін — вось асноўныя мэты, дзеля якіх было арганізавана мерапрыемства.

Гамяльчане наведалі праваслаўныя храмы і манастыры Беларусі і Літвы, а таксама пабывалі ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі, настаяцель якога распавёў гасцям аб традыцыях уладкавання храмаў Рыма-Каталіцкай Царквы.

— Велапаездка ў Вільню... Гэтыя словы яшчэ паўгода таму былі толькі падставай для жартаў. Калі настаяцель нашага прыхода прапанаваў гэты праект, мы з задавальненнем пагадзіліся, але да канца не верылася, што гэтая паездка адбудзецца, — распавядае актывістка моладзевай групы «Фаворовцы» Ганна Марціноўская.

— Вяртаючыся з паездкі, я разумела, што ўжо не буду кожны дзень бачыць маіх новых сяброў, не буду праводзіць з імі столькі часу, але, прынамсі, у мяне ўсё застанецца ў памяці і на фотаздымках. І я яшчэ спадзяюся, што і ў наступным годзе мы збярэмся такой жа камандай і адправімся пакараць іншую краіну, а можа, нават і некалькі. Мы будзем так жа добра праводзіць час, паміж намі няма бар'ераў, паміж намі няма лёду. Я закахалася ў гэтых людзей, яны такія розныя і нездарма трапіліся на маім шляху, а я — на іх. Мы бясспрэчна навучыліся нечаму адзін у аднаго. І ў нас столькі яшчэ наперадзе, — дзеліцца эмоцыямі Анастасія Кісялёва, парафіянка касцёла Нараджэння Панны Марыі.

— Што тычыцца мяне, то Вільня назаўжды ў маёй памяці будзе звязаны з успамінамі аб пагорыстай мясцовасці (асабліва апошні спуск перад манастыром), душэўнай кампаніяй і незвычайнай гасціннасцю людзей, якія бачылі нас упершыню ў жыцці, іх клопатам і шчырым суперажываннем найменшым дробязям (ці то абед ці то мокрыя красоўкі). Незвычайнай прыгажосці іканастас у Свята-Духавым саборы... Урачыстасць у гонар святых Віленскіх мучанікаў, Святое Прычасце... Гэтая паездка змясціла ў сябе гарманічнае спалучэнне штодзённасці, навізны і неабходнана духоўнага пажытку. За час паездкі я даведалася не толькі аб гісторыі і архітэктуры горада, але таксама многае запазычыла з духоўных гутарак з айцом Алегам [настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Гомелі протаіерэй Алег Кастрама — Рэд.], — кажа ўдзельніца веламарафону Кацярына Цюлюнава.

Гомельская епархія / Church.by