Жаночы манастыр прападобнага Амвросія Опцінскага у вёсцы Русакова Слонімскага раёна сустрэў першае прастольнае свята [+ВІДЭА]
25 кастрычніка 202123 кастрычніка 2021 года, у дзень памяці прападобнага Амвросія, старца Опцінскага, аднайменны жаночы манастыр у гонар прападобнага Амвросія ў вёсцы Русакова Слонімскага раёна (Навагрудская епархія) сустрэў першае прастольнае свята ў новым статусе.
Манастыр у вёсцы Русакова пачынаўся з невялікай сястрыцтва. У верасні 2005 года па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя сюды прыбылі пяць сясцёр Благавешчанскага жаночага манастыра ў горадзе Слоніме для ўладкавання жаночага манастырскага скіта.
Сястрыцтва пераўтворана ў манастыр у гонар прападобнага Амвросія Опцінскага 8 чэрвеня 2021 года рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Да прастольнага свята сёстры абіцелі падрыхтавалі відэаролік.