Жаночаму манастыру ў Дамашанах — 20 гадоў

15 лістапада 2017

top.jpg

10 лістапада 2017 года, у дзень памяці свяціцеля Дзімітрыя, мітрапаліта Растоўскага, і мучаніцы Неанілы, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці жаночага манастыра святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова вёскі Дамашаны Смалявіцкага раёна. Менавіта ў гэты дзень у 2000 годзе храм Ціхвінскай іконы Божай Маці быў асвечаны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам (Вахрамеевым), Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

Епіскапу Веніяміну саслужылі: сакратар Барысаўскага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма святога Архангела Міхаіла аграгарадка Зембін Барысаўскага раёна протаіерэй Андрэй Капульцэвіч; ігумен мужчынскага манастыра Благавешчання Прасвятой Багародзіцы вёскі Малыя Ляды Смалявіцкага раёна іераманах Лаўр (Будзіч); благачынны Смалявіцкай акругі, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Слабада Азярыцка-Слабадскога сельсавета, прэс-сакратар Барысаўскай епархіі іерэй Іаан Ясюкевіч; клірык Іаана-Багаслоўскага манастыра іерэй Пётр Галуза і духавенства Беларускага Экзархату.

За Літургіяй маліліся ігумення Іаана-Багаслоўскага манастыра Саламія (Аўчыннікава) з сёстрамі манастыра і выконваючая абавязкі ігуменні манастыра святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай вёскі Барань Барысаўскага раёна інакіня Іна (Сушкевіч).

На богаслужэнні прысутнічалі: старшыня Смалявіцкага раённага савета дэпутатаў Павел Прохаравіч Графутко і старшыня Азярыцка-Слабадскога сельсавета Дзмітрый Георгіевіч Кудзін.

Богаслужэбныя спевы выканаў манастырскі хор пад кіраўніцтвам манахіні Алімпіяды (Ёрш).

Пасля сугубай екценні была ўзнесена малітва аб міры на Украіне.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Іаан Ясюкевіч.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі, епіскап Веніямін ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння, 10-годдзем служэння ў ігуменскім сане і 20-годдзем стварэння манастыра ўзнагародзіў ігуменню Саламію правам нашэння крыжа з упрыгожваннямі.

У памяць аб 20-годдзі стварэння абіцелі архіпастыр паднёс у дар манастыру абраз святой першамучаніцы роўнаапостальнай Феклы Іканійскай з часцінкай мошчаў святой. Ігумення Саламія ў падзяку за пастаянную апеку аб манастыры падарыла ўладыку Веніяміну напрастольнае Евангелле.

Пасля богаслужэння была здзейснена памінальная ліція ля магілы першай ігуменні і заснавальніцы манастыра схіігуменні Неанілы (Ярэшка), дзень Ангела якой прыпаў на гэты дзень.

Барысаўская епархія / Church.by