Жыровіцкі манастыр зноў адкрывае свае дзверы

01 чэрвеня 2020

top.jpg

Дарагія браты і сёстры, паведамляем Вам пра тое, што Успенскі Жыровіцкі манастыр і дамы паломнікаў 1 чэрвеня зноў адкрыюць свае дзверы для жадаючых наведаць святую абіцель.

Набажэнствы ў манастыры здзяйсняюцца штодня. З раскладам службаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце абіцелі.

Просім усіх пры наведванні любых месцаў выконваць рэкамендацыі па прафілактыцы захворвання: сацыяльнае дыстанцыяванне, асабістую гігіену, рэспіраторны этыкет.

Жадаем вам усёмагутнай дапамогі Божай, здароўя духоўнага і цялеснага, а таксама просім вашых святых малітваў!

МінДС / Church.by