Пасхальное послание Святейшего Патриарха Кирилла архипастырям, пастырям, диаконам, монашествующим и всем верным чадам Русской Православной Церкви
01 мая 2021Преосвященные архипастыри, досточтимые пастыри и диаконы, всечестные иноки и инокини, дорогие братья и сестры!
В сей нареченный и святый день, исполненный пасхальной радости и дивного света, из уст в уста, от сердца к сердцу передается жизнеутверждающее благовестие:
ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ!
Этими словами мы исповедуем непоколебимую веру в Того, Кому в Страстную пятницу предстояли у Креста, Кого вкупе с учениками и женами-мироносицами оплакивали, молясь перед Плащаницей. Сегодня же вместе с Ангельским Воинством, являя единство Церкви земной и небесной, торжественно возглашаем: «Днесь спасение миру, яко воскресе Христос, яко всесилен» (Канон Пасхи, ирмос 4-й песни).
Пасха Господня — ярчайшее свидетельство премудрости Божией и безмерной любви Творца к человеческому роду. Начало истории, как мы знаем, было омрачено духовной трагедией: падением прародителей двери Рая были затворены для людей, а страдания и смерть стали с тех пор неизбежным последствием греховности человека. Но, утратив общение с Богом — Источником жизни, люди не лишились Его благости и любви.
Вместе с тем, как пишет Николай Кавáсила, святой XIV века, «любовь Божия была безмерна, а знака, коим бы выразить ее, не было» (Семь слов о жизни во Христе. Слово VI). Любовь обнаруживает себя в совершении добра ближнему и в готовности добровольно претерпевать за него трудности, стесненность и даже страдания, и Спаситель являет и то, и другое. Воплощением Своим Он обновляет поврежденную грехом человеческую природу, Крестным же подвигом избавляет нас от власти зла. «Так мы получили жизнь во Христе, — заключает преподобный Ефрем Сирин, — Тело Господа вкусили вместо плодов древа… праведною кровью Его омыты от проклятия и чрез надежду воскресения… живем жизнью Его» (Толкование на Четвероевангелие, 21).
Воскресение Спасителя открыло человечеству врата Царствия Небесного и наполнило наше земное бытие непреходящим смыслом. Господь даровал Себя всем верующим в Него как образец добродетели и приобрел нетление, дабы по Его стопам шли и все спасаемые, как пишет о том преподобный Максим Исповедник (Амбигвы, 42). А для этого мы должны уже здесь, на земле, научиться дышать воздухом вечности, совлекаясь ветхого человека с делами его (Кол. 3:9), устрояя свою жизнь по Евангелию и участвуя в Таинствах Святой Церкви — наследницы великих обетований Божиих.
Вера в Воскресение Спасителя угашает пламя житейских треволнений и позволяет возвыситься над мирской суетой, помогает отвергать соблазны греха и преодолевать различные страхи. В ответ на Божественную любовь мы призваны являть «любовь от чистого сердца, доброй совести и нелицемерной веры» (1 Тим. 1:5). В ответ на Его милосердие — оказывать милость окружающим нас людям. В ответ на Его попечение — заботиться об устроении общественной жизни в согласии с высокими евангельскими идеалами.
Пасхальное торжество, преодолевая национальные и государственные границы, духовно объединяет миллионы христиан, проживающих в разных странах. Сей многоголосый земной хор вместе с сонмом бесплотных Сил Небесных воздает хвалу Господу Иисусу, за всех пролившему Свою Кровь и живоносною ценою искупившему мир (Октоих. Глас 6, стихиры в субботу утра).
Это благодарение из года в год, из века в век, из тысячелетия в тысячелетие победно звучит по всей земле — звучит несмотря ни на какие искушения, трудности и испытания. Не прекращается оно и сегодня, когда мир страдает от губительного поветрия.
В нынешнее непростое время особенно важно поддержать тех, кто болен и немощен, кто скорбит из-за утраты своих родных и близких, кто лишился средств к существованию, кто не может прийти в храм. Окажем посильную помощь страждущим, не пройдем равнодушно мимо тех, кто нуждается в человеческом участии, внимании и заботе.
Совсем недавно из-за эпидемических мер многие из нас не могли посещать богослужения. Приобретенный нами опыт показал, сколь важно ценить и использовать любую возможность для того, чтобы участвовать в совместной молитве, в богослужениях и святых Таинствах, наипаче же — в Божественной Евхаристии, Которая соединяет нас со Христом и друг с другом.
Дорогие мои, сердечно поздравляю вас с великим праздником Пасхи и желаю вам крепкого здравия и щедрот от Жизнодавца Иисуса. Милостивый Господь да сподобит всех нас истее причащатися Ему в невечернем дни Царствия Его и радостно свидетельствовать:
ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ!
ВОИСТИНУ ВОСКРЕСЕ ХРИСТОС!
+КИРИЛЛ, ПАТРИАРХ МОСКОВСКИЙ И ВСЕЯ РУСИ
Пасха Христова,
2021 год
Пасхальнае пасланне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі КІРЫЛА архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам і ўсім верным дзецям Рускай Праваслаўнай Царквы Праасвяшчэнныя архіпастыры, высокашаноўныя пастыры і дыяканы, пачэсныя інакі і інакіні, дарагія браты і сёстры!
У гэты выдатны і святы дзень, напоўнены пасхальнай радасцю і дзіўным святлом, з вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца перадаецца жыццёсцвярджальнае дабравесце:
ХРЫСТОС УВАСКРЭС!
Гэтымі словамі мы вызнаём непарушную веру ў Таго, Каму ў Страсную пятніцу прадстаялі каля Крыжа́ , Каго разам з вучнямі і жанчынаміміраносіцамі аплаквалі, молячыся перад Плашчаніцаю. Цяпер жа разам з Ангельскім Воінствам, яўляючы адзінства Царквы зямной і нябеснай, урачыста абвяшчаем: «Сёння спасенне свету, бо ўваскрэс Хрыстос, бо Ён усясільны» (Канон Пасхі, ірмос 4-й песні).
Пасха Гасподняя – яскравае сведчанне прамудрасці Божай і невыме́ рнай любові Творцы да чалавечага роду. Пачатак гісторыі, як мы ведаем, быў азмрочаны духоўнай трагедыяй: з-за падзення прабацькоў дзверы Рая былі зачынены для людзей, а пакуты і смерць сталі з той пары непазбежным наступствам грахоўнасці чалавека. Але, страціўшы сувязь з Богам – Крыніцаю жыцця, людзі не пазбавіліся Ягонай добрасці і любові.
Разам з тым, як піша Мікалай Кава́сіла, святы XIV стагоддзя, «любоў Божая была бязмернаю, а знака, якім бы вы́казаць яе, не было» (Сем слоў аб жыцці ў Хрысце. Слова VI). Любоў выка́ звае сябе ў здзяйсненні дабра бліжняму і ў гатоўнасці добраахвотна цярпець за яго цяжкасці, цеснату і нават пакуты, і Спасіцель здзяйсняе і адно, і другое. Уцяле́ сненнем Сваім Ён абнаўляе пашкоджаную грахом чалавечую прыроду, а Крыжовым подзвігам ратуе нас ад улады зла. «Так мы атрымалі жыццё ў Хрысце, – заключае прападобны Яфрэм Сірын, – Цела Госпада спажылі замест пладоў дрэва…, праведнаю крывёю Яго абмытыя ад праклёну і праз надзею ўваскрасення… жывём жыццём Яго» (Тлумачэнне на Чацвёраевангелле, 21).
Уваскрасенне Спасіцеля адчыніла чалавецтву дзверы ў Царства Нябеснае і напоўніла наша зямное быццё вечным сэнсам. Гасподзь дараваў Сябе ўсім веруючым у Яго як узор дабрадзейнасці і здабыў нятленне, каб услед за Ім ішлі ўсе, хто спасаецца, як піша пра гэта прападобны Максім Вызна́ ўца (Амбігвы, 42). А для гэтага мы павінны ўжо тут, на зямлі, навучыцца дыхаць паветрам вечнасці, здымаючы з сябе старога чалавека з учынкамі яго (Кал. 3, 9), будуючы сваё жыццё згодна з Евангеллем і ўдзельнічаючы ў Таінствах Святой Царквы – наследніцы вялікіх абяцанняў Божых.
Вера ва Уваскрасенне Спасіцеля гасіць полымя жыццёвых трывог і дазваляе ўзвысіцца над ма́ рнасцю свету, дапамагае адкідаць спакусы граху і пераадольваць розныя страхі. У адказ на Бажэственную любоў мы пакліканы праяўляць «любоў ад чыстага сэрца, добрага сумлення і некрывадушнай веры» (1 Цім. 1, 5). У адказ на Яго міласэрнасць – аказваць міласць людзям, якія вакол нас. У адказ на Яго апеку – клапаціцца аб уладкаванні грамадскага жыцця ў адпаведнасці з высокімі евангельскімі ідэаламі.
Пасхальная ўрачыстасць, пераадольваючы нацыянальныя і дзяржаўныя межы, духоўна яднае мільёны хрысціян, якія жывуць у розных краінах. Гэты шматгалосы зямны хор разам з сонмам безцялесных Сіл Нябесных узносіць хвалу Госпаду Іісусу, Які за ўсіх праліў Сваю Кроў і жываноснаю цаною адкупіў свет (Актоіх. Глас 6, сціхіры ў суботу раніцай).
Гэтая падзяка з года ў год, з веку ў век, з тысячагоддзя ў тысячагоддзе пераможна гучыць па ўсёй зямлі – гучыць нягледзячы ні на якія спакусы, цяжкасці і выпрабаванні. Не перапыняецца яна і сёння, калі свет пакутуе ад згубнай пошасці.
У цяперашні няпросты час асабліва важна падтрымаць тых, хто хворы і нямоглы, хто пакутуе з-за страты сваіх родных і блізкіх, хто пазбавіўся сродкаў да існавання, хто не можа прыйсці ў храм. Акажам пасільную дапамогу тым, хто пакутуе, не пройдзем абыякава міма тых, хто патрабуе чалавечай спагады, увагі і клопату.
Зусім нядаўна з-за эпідэмічных за́ хадаў многія з нас не маглі наведваць богаслужэнні. Набы́ ты намі вопыт паказаў, наколькі важна цаніць і выкарыстоўваць любую магчымасць дзеля таго, каб удзельнічаць у сумеснай малітве, у богаслужэннях і святых Таінствах, а найбольш – у Бажэственнай Еўхарыстыі, Якая злучае нас са Хрыстом і аднаго з адным.
Дарагія мае, сардэчна віншую вас з вялікім святам Пасхі і жадаю вам моцнага здароўя і шчодрасцяў ад Жыццядаўца Іісуса. Няхай міласэрны Гасподзь спадобіць усіх нас цясней злучацца з Ім у невячэрнім дні Царства Яго і радасна сведчыць:
ХРЫСТОС УВАСКРЭС!
САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС ХРЫСТОС!
+КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ
Пасха Хрыстова,
2021 год