Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

  • Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі

    09 лістапада 2017

    8 лістапада пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.

    Подробнее »
  • У Мінску пройдзе канферэнцыя «Місія манаства ў сучасным свеце»

    04 лістапада 2017

    15 лістапада ў Лізавецінскім манастыры горада Мінска пройдзе манаская секцыя рэгіянальнага этапу XXVI Міжнародных Ражджэственскіх адукацыйных чытанняў на тэму «Місія манаства ў сучасным свеце». Правядзенне форуму ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

    Подробнее »
  • Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел прыняў удзел у сустрэчы дэлегацыі Рускай Праваслаўнай Царквы з мэрам Іерусаліма

    23 кастрычніка 2017

    23 кастрычніка ў Муніцыпалітэце Іерусаліма адбылася сустрэча членаў дэлегацыі Рускай Праваслаўнай Царквы, якая прыбыла на святкаванне 170-годдзя Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме, з мэрам горада Нірам Баркатам.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі саслужыў Блажэннейшаму Патрыярху Іерусаліма і ўсёй Палесціны Феофілу за Літургіяй у Троіцкім саборы Рускай духоўнай місіі

    23 кастрычніка 2017

    Раніцай 22 кастрычніка ў Троіцкім саборы Рускай духоўнай місіі была праведзена ўрачыстая Бажэственная літургія, якую ўзначаліў Патрыярх Святога Горада Іерусаліма і ўсёй Палесціны Феофіл Трэці.

    Подробнее »
  • Мітрапаліт Павел прыняў удзел у служэнні малебна ля Мамврыйскага дуба і наведаў храм Ражджаства Хрыстовага ў Віфлееме

    22 кастрычніка 2017

    Святкаванне 170-годдзя заснавання Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме працягнулася 21 кастрычніка. У склад дэлегацыі Рускай Праваслаўнай Царквы, якая прыбыла на ўрачыстасці, уваходзіць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

    Подробнее »
  • Мітрапаліт Павел прымае ўдзел у святкаванні 170-годдзя Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме

    20 кастрычніка 2017

    20 кастрычніка на Святой Зямлі пачаліся ўрачыстасці з нагоды 170-годдзя Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме. Удзел ва ўрачыстасцях прымае мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

    Подробнее »
  • Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і Міністра культуры Рэспублікі Беларусь

    14 кастрычніка 2017

    13 кастрычніка ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Юрыя Паўлавіча Бондара, Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

    Подробнее »
  • Мітрапаліту Паўлу ўручаны памятны знак «У гонар заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

    13 кастрычніка 2017

    Памятны знак Патрыяршаму Экзарху ўручыў Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў. Уручэнне адбылося на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Дзяржава, грамадства і Царква ў гісторыі Беларусі».

    Подробнее »
  • Беларуская Праваслаўная Царква і Нацыянальная акадэмія навук праводзяць сумесную міжнародную канферэнцыю

    13 кастрычніка 2017

    Форум прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 300-годдзя з дня нараджэння свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага. Удзел у канферэнцыі прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў чарговае пасяджэнне камісіі Міжсаборнай Прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі

    11 кастрычніка 2017

    11 кастрычніка ў гісторыка-культурным праваслаўным цэнтры «Адкрыццё» ў Маскве ў рамках восеньскай рабочай сесіі адбылося пасяджэнне камісіі Міжсаборнай Прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі. Работу пасяджэння ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узяў удзел у чарговым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода

    06 кастрычніка 2017

    6 кастрычніка ў зале пасяджэнняў Свяшчэннага Сінода Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх наведаў цырымонію адкрыцця новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску

    05 кастрычніка 2017

    4 кастрычніка мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў урачыстае мерапрыемства з нагоды адкрыцця новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску і 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Святым Прастолам.

    Подробнее »
  • Адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы

    29 верасня 2017

    29 верасня ў Мінскім епархіяльным упраўленні пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

    Подробнее »
  • Мітрапаліт Павел прыняў удзел у адкрыцці пленарнага пасяджэння Савета епіскапскіх канферэнцый Еўропы

    29 верасня 2017

    Упершыню ў гісторыі сталіца Беларусі прыняла кіраўнікоў каталіцкіх епіскапскіх канферэнцый з 45 краін Еўропы. Праца форуму прысвечана пастырскаму клопату аб моладзі, царкоўнай місіі дабравесця і ўкладу Царквы ў будаўніцтва агульнага еўрапейскага дома.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Рады епіскапскіх канферэнцый Еўропы

    28 верасня 2017

    28 верасня ў Палацы Незалежнасці ў горадзе Мінску адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з каталіцкімі епіскапамі — удзельнікамі пленарнага пасяджэння Рады епіскапскіх канферэнцый Еўропы. На сустрэчы прысутнічаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

    Подробнее »