102 насельнікі Клецкага псіханеўралагічнага інтэрната прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн
24 красавіка 201721 красавіка протаіерэй Андрэй Гладкі, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Клецку, пры падтрымцы кіраўніка брацтва свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага (Заслаўе) Сяргея Доўгаля здзейсніў Прычашчэнне насельнікаў Клецкага псіханеўралагічнага інтэрната, размешчанага ў аграгарадку Даматканавічы.
Адбылася невялікая катэхізатарская гутарка, у якой гаварылася пра дабро і зло, грахі, любоў, міласэрнасць. Пасля яе заканчэння ўсе разам памаліліся ў актавай зале і прыступілі да Таінства Прычасця.
Айцец Андрэй сардэчна павіншаваў усіх з Пасхай Хрыстовай і з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн.
— У чарговы раз усе засталіся задаволеныя, а мы ўнутрана парадаваліся таму, што людзі, якія не здольныя разумець нават многія простыя рэчы і кантраляваць свае пачуцці і эмоцыі, разыходзіліся вясёлыя і спакойныя, — распавёў у інтэрв'ю для сайта Слуцка-Салігорскай епархіі настаяцель Пакроўскага прыхода.