Рэабілітацыйны цэнтр «Анастасіс» запрашае ўсіх жадаючых на Дзень адчыненых дзвярэй

01 мая 2017

image1.jpg

13 мая 2017 года, у суботу, адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй праваслаўнага рэабілітацыйнага цэнтра «Анастасіс», прымеркаваны да шасцігоддзя з дня заснавання цэнтра.

Запрашаюцца ўсе, каго цікавіць вопыт рэабцэнтра «Анастасіс». Асабліва рэкамендуецца родным і блізкім асоб, якія маюць наркатычную ці алкагольную залежнасць.

Праграма дня (магчымыя карэкціроўкі)

09.30 — 10.30 — сустрэча гасцей

10.30 — падзячны малебен

11.00 — урачыстая частка ў Доме культуры вёскі Сасноўка

12.00 — смачны фуршэт, нефармальныя гутаркі

13.00 — азнаямленне з працай рэабцэнтра. У чым адрозненне рэабілітацыйнага цэнтра ад наркадыспансера і сеансаў «кадзіравання»? Адказы на пытанні

13.40 — перапынак на чаяванне

14.00 — 16.00 — практычная работа (групавая) з новапрыбылымі залежнымі і іх роднымі. Як паводзіць сябе родным, калі залежны адмаўляецца ад лячэння?

Пры неабходнасці, гасцям прадастаўляецца начлег у Доме паломніка Жыровіцкага манастыра. Маецца магчымасць (абмежаваная) транспарціроўкі з Жыровіч у Сасноўку і назад.

Адрас рэабілітацыйнага цэнтра «Анастасіс»: Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, вёска Сасноўка, вуліца Школьная, 2.

Па пытаннях удзелу ў мерапрыемстве, а таксама па пытаннях паступлення ў рэабілітацыйны цэнтр тэлефанаваць: +375 29 784 18 20; 8-015 62-76644.

Інфармацыя аб цэнтры размяшчаецца на сайце anastasis.by.

Church.by