15 студзеня ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца юбілейны Калядны вечар Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра

08 студзеня 2017

hoc.jpg15 студзеня 2017 года ў 17.00 у Беларускай дзяржаўнай філармоніі (Мінск, праспект Незалежнасці, 50) адбудзецца юбілейны Калядны вечар Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла».

У гэтым годзе вечар прысвячаецца 20-годдзю афіцыйнага адкрыцця Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра як міжнароднага грамадскага аб'яднання.

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» з'яўляецца грамадскай арганізацыяй, створанай па ініцыятыве Беларускай Праваслаўнай Царквы з мэтай сумеснай рэалізацыі царкоўна-дзяржаўных, эканамічных, сацыяльных, культурных і рэлігійных ініцыятыў на тэрыторыі як Рэспублікі Беларусь, так і іншых краін.

Членамі Аб'яднання з'яўляюцца святары і вернікі, прадстаўнікі культурнай і навуковай грамадскасці, кіраўнікі і супрацоўнікі ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, вытворчых прадпрыемстваў. Місія Аб'яднання палянае ў яго ўдзеле ў справе хрысціянскай асветы, дабрачынным, сацыяльным і адукацыйным служэнні сучаснаму грамадству з дапамогай рэалізацыі і падтрымкі розных культурных, адукацыйных, сацыяльных і навуковых праграм.

C 1997 па 2014 год Аб'яднанне ўзначальваў мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў), цяпер Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Згодна з пастановай Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 19 лістапада 2014 года і па хадайніцтве мітрапаліта Філарэта 8 снежня 2014 года на канферэнцыі Аб'яднання старшынёй МГА «ХАЦ» быў абраны свяшчэннік Святаслаў Рагальскі, кандыдат багаслоўя, дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі БДУ

.

Напрамкі дзейнасці Аб'яднання:

  • адукацыйныя, навуковыя, культурныя і сацыяльныя праекты, якія рэалізуюцца з мэтай зацвярджэння традыцыйных хрысціянскіх духоўна-маральных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве;
  • каардынацыя ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы з дзяржаўнымі, недзяржаўнымі і грамадскімі структурамі і арганізацыямі як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі;
  • садзейнічанне міжрэлігійнаму і міжканфесійнаму дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь, заснаванага на пазіцыях узаемнай павагі і ролі рэлігійных арганізацый у грамадскім жыцці краіны.

Праекты Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра:

  • Развіццё і падтрымка тэалагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, дыялог рэлігіі і культуры ў сучасным грамадстве;
  • Штогадовыя міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні;
  • Духоўна-адукацыйны праект «ЛОГАС»;
  • Дзіцячы лялечны тэатр «Батлейка»;
  • Нядзельная школа;
  • Тэалагічная бібліятэка;
  • Выдавецкая дзейнасць.

На ўрачысты сход запрошаныя прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі, іншых міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, рэктары ВНУ і кіраўнікі ўстаноў адукацыі горада Мінска.

Традыцыйна на вечарыне будуць уручаныя дзве Калядныя прэміі Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра «За асаблівы ўклад у справу хрысціянскай асветы і адукацыі, руплівае служэнне Царкве Хрыстовай у справе выхавання моладзі, уклад у развіццё тэалагічнай адукацыі».

Юбілейны вечар завершыцца канцэртнай праграмай «Музычнае прынашэнне», прысвечанай 20-годдзю Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра. У канцэрце прымуць удзел: Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Р. Цітовіча пад кіраўніцтвам М. П. Дрынеўскага, мітрапалічы хор Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам В. І. Сабалеўскага, хор хлопчыкаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў імя Я. Глебава пад кіраўніцтвам В. В. Глушакова.

Дадатковую інфармацыю аб дзейнасці Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра можна атрымаць на афіцыйным сайце www.christeducenter.by.

Для акрэдытацыі журналістаў просьба паведаміць інфармацыю (прозвішча, імя, імя па бацьку, арганізацыю) па тэлефонах: +375 17 327 75 28; +375 33 696 99 41 (Алена), а таксама даслаць на электронную пошту: christeducenter@gmail.com або на факс: +375 17 327 07 34.

Даведкі па пытаннях набыцця квіткоў:

+375 29 507 55 05

+375 29 699 32 00

+375 29 754 06 28

ХОЦ / Church.by