16 000 чалавек пакланіліся ў Мінску пачэсным мошчам прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы

23 мая 2018

ATV_8521.jpg

19 мая ў Мінск са Знаменского Сінадальнага сабора горада Нью-Ёрка была прынесена вялікая святыня — каўчэг з правіцай святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы Фёдараўны і з часціцай мошчаў прападобнамучаніцы інакіні Варвары. У Мінску каўчэг знаходзіўся да 22 мая. За гэты час пачэсным мошчам падзвіжніц пакланіліся каля 16 000 чалавек.

З 19 па 20 мая каўчэг знаходзіўся ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Сустрэчу святыні ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Далей каўчэг быў перанесены ў Лізавецінскі жаночы манастыр.

Святыню з Нью-Ёрка ў Мінск даставіў намеснік старшыні моладзевага Сінадальнага аддзела Рускай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Андрэй Сомер. Прынясенне святыні ў Мінск было ажыццёўлена пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Моладзевай асацыяцыяй князя Уладзіміра (ЗША).

***

У 2018 годзе спаўняецца 100 гадоў са дня пакутніцкай смерці царскіх страстацерпцаў Раманавых і вялікай княгіні Лізаветы.

Вялікая княгіня Лізавета — унучка брытанскай каралевы Вікторыі, гесэнская прынцэса, жонка вялікага князя Сяргея Аляксандравіча Раманава (забітага тэрарыстам ў 1905 годзе), заснавальніца Марфа-Марыінскай абіцелі міласэрнасці ў Маскве, адна з найвялікшых праваслаўных падзвіжніц ХХ стагоддзя.

Мошчы вялікай княгіні Лізаветы і інакіні Варвары знаходзяцца на Святой Зямлі, у Гефсіманіі, у манастыры роўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Менавіта туды астанкі вялікай княгіні былі прывезены ў 1918 годзе з Алапаеўска. У 1981 годзе правіца святой была перанесена ў ЗША.

Church.by