Навігатар: Навіны / 15.05.2018
  • Выдадзены «Дыярыуш» прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага ў перакладзе на сучасную беларускую мову

    15 мая 2018

    «Дыярыуш» («Дзённік») ігумена Афанасія Філіповіча напісаны на старабеларускай мове XVII стагоддзя, разуменне якой з цяжкасцю даецца нашаму сучасніку. Менавіта таму ўзнікла неабходнасць адаптаваць тэкст да ўспрымання сучаснага чытача. Раней асобныя фрагменты «Дыярыуша» уключаліся ў хрэстаматыі і анталогіі па беларускай літаратуры, але былі маладаступныя для шырокай грамадскасці і вернікаў. Выданне ўспамінаў святога Афанасія прымеркавана да 370-годдзя з дня яго мучаніцкай смерці.

    падрабязна »
  • Свяшчэнны Сінод выказаў падтрымку кананічнай Украінскай Праваслаўнай Царкве

    15 мая 2018

    «Прадастаўленне статусу «паралельнай» аўтакефальнай Царквы расколу без волі кананічнай Царквы, на тэрыторыі якой ён знаходзіцца, — гэта царкоўна-прававы нонсэнс», — падкрэсліў старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.

    падрабязна »
  • У Тарасаве адбыліся 20-я Астрожскія чытанні

    15 мая 2018

    Асаблівасцю сёлетняга конкурсу, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў і аддзелаў пагранічнай службы, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, стала ўвага да асэнсавання хрысціянскіх традыцый у сям'і і грамадстве.

    падрабязна »
  • Зацверджаны журналы Сінода Беларускага Экзархату ад 19 красавіка 2018 года

    15 мая 2018

    Згодна з артыкулам 8 раздзела XII Статута Рускай Праваслаўнай Царквы, «журналы Сінода Экзархату прадстаўляюцца Свяшчэннаму Сіноду і зацвярджаюцца Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі». Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 14 мая 2018 года (журнал № 24) былі зацверджаны журналы Сінода Беларускага Экзархату ад 19 красавіка 2018 года (№ 1-18).

    падрабязна »