18-19 мая ў Мінску пройдуць Міжнародныя XXVII Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні «Духоўнае значэнне служэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў кантэксце гісторыі»
30 сакавіка 202118-19 мая 2021 года ў Мінску пройдуць Міжнародныя XXVII Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні «Духоўнае значэнне служэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў кантэксце гісторыі (да 800-годдзя з дня нараджэння)».
Да ўдзелу ў чытаннях запрашаюцца прадстаўнікі навуковай і культурнай грамадскасці, кіраўнікі адукацыйных устаноў, выкладчыкі, аспіранты і студэнты дзяржаўных і царкоўных устаноў адукацыі, прадстаўнікі духавенства. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.
Правядзенне канферэнцыі плануецца ў звычайным фармаце.
Праблемнае поле і напрамкі працы чытанняў:
- Асоба ў кантэксце эпохі: гістарычная памяць і духоўная культура;
- Хрысціянскія каштоўнасці ў сістэме адукацыі: да 100-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
- Багаслоўская спадчына мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева);
- Духоўна-маральныя асновы беларускай культуры: спадчына свв. Мяфодзія і Кірыла ў сучасным свеце;
- Сучасныя сацыяльна-эканамічныя праблемы ў святле хрысціянскага вучэння;
- Біблія ў гісторыі і культуры;
- Навука і багаслоўе: ад канфрантацыі да дыялогу;
- Медыцына і духоўнасць: пытанні сучаснай біяэтыкі;
- Сучаснае багаслоўе: шляхі развіцця;
- Міжканфесійны дыялог у прасторы навукі і культуры;
- Традыцыйныя рэлігійныя каштоўнасці і сучасная культура;
- Актуальныя пытанні гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы;
- Актуальныя праблемы рэлігіязнаўства ў XXI стагоддзі;
- Беларускае мастацтва сёння: традыцыі і сучаснасць.
Арганізатарамі чытанняў выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларуская Праваслаўная Царква, ДУА «Інстытут тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірыла».
Умовы ўдзелу ў XXVII Міжнародных Кірыла-Мефодзіеўскіх чытаннях.