20 мая у Жыровічах пройдзе «Жыровіцкі фэст»

17 мая 2017

top.jpg

20 мая 2017 года праваслаўная Беларусь адзначыць дзень з'яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці. У гэты дзень у чацвёрты раз адкрые дзверы для сяброў фестываль «Жыровіцкі фэст».

Святочную Бажэственную літургію ва Успенскім Жыровіцкім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Сустрэча архіпастыра ля ўвахода ва Успенскі сабор у 9:30.

У 14:00 на фестывальнай пляцоўцы ля крыніцы, пад адкрытым небам на сцэне-караблі пачнецца канцэртная праграма. У «Жыровіцкім фэсце» возьмуць удзел аматарскія і прафесійныя інструментальныя і харавыя калектывы, сольныя выканаўцы, паэты. Падчас канцэртных выступленняў, якія працягнуцца да вечара, на фестывальным полі будуць арганізаваны майстар-класы народных умельцаў, гульні, катанне на конях.

Па заканчэнні масавых мерапрыемстваў жадаючыя змогуць далучыцца да начных сяброўскіх вячорак ля вогнішча, дзе бліжэй пазнаёмяцца, будуць спяваць і гутарыць.

Мэта «Фэсту» — аб'яднаць людзей вакол урачыстасці, якая штогод праходзіць у адным з найпрыгажэйшых месцаў Беларусі, з якім звязана гісторыя яўлення на грушавым дрэве найвялікшай святыні нашай Айчыны — Жыровіцкай іконы Божай Маці.

Уваход вольны.

Кантакты арганізатараў: +375 29 751 76 39, fest.istok@gmail.com.  

Sobor.by / Church.by