23-24 лістапада ў Мінску пройдуць Трэція Беларускія Ражджэственскія чытанні
17 кастрычніка 2017Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 23-24 лістапада 2017 года ў горадзе Мінску пройдуць Трэція Беларускія Ражджэственскія чытанні «Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва».
Чытанні арганізуе Беларуская Праваслаўная Царква пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У цэнтры ўвагі Чытанняў — культурная спадчына нашай краіны і актуальныя праблемы духоўна-маральнага жыцця беларускага грамадства.
Да ўдзелу ў Чытаннях запрашаюцца прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, святары, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, выкладчыкі нядзельных школ, студэнты, прадстаўнікі іншых сфер.
Урачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне Трэціх Беларускіх Ражджэственскіх чытанняў адбудуцца 23 лістапада 2017 года ў актавай зале галоўнага корпуса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 65. Пачатак у 11:00.
Творчы канцэрт дзеячаў культуры, прысвечаны адкрыццю Трэціх Беларускіх Ражджэственскіх чытанняў, пройдзе ўвечары 23 лістапада 2017 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 50. Пачатак у 19:00.
Секцыйныя пасяджэнні будуць праходзіць 23-24 лістапада 2017 года на базе вышэйшых навучальных устаноў Мінска.
Праграма Чытанняў і ўмовы ўдзелу доступныя на сайце Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 10 лістапада 2017 года.