25 лютага адбудзецца рэспубліканскі анлайн-cемінар «Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння»
24 лютага 202125 лютага 2021 года адбудзецца рэспубліканскі анлайн-семінар «Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння». Арганізатарам форуму выступае Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы пры ўдзеле Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Як адзначаюць арганізатары, асноўная задача рэспубліканскага форуму — азнаёміць яго ўдзельнікаў з назапашаным вопытам работы і павысіць іх кваліфікацыю на ніве царкоўнага краязнаўства.
На семінары выступяць загадчык сектара прыходскіх бібліятэк аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай епархіі протаіерэй Уладзімір Барысевіч, галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Рынкевіч, а таксама прадстаўнікі бібліятэк і школ з розных рэгіёнаў.
Пачатак семінара ў 11.00.
Падлучыцца да канферэнцыі Zoom можна па адрасе: https://us02web.zoom.us/j/82820870414?pwd=K1ArNGpYTk1SbGFXMGhySmVUY1VYZz09
Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 828 2087 0414.
Код доступу: 797059
Праграму семінара можна спампаваць тут.
Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі / Church.by