29 кастрычніка пройдуць урачыстасці ў гонар 75-годдзя першага адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі

25 кастрычніка 2022

2-2.jpg

29 кастрычніка 2022 года ў Мінскай духоўнай семінарыі пройдуць урачыстасці ў гонар 75-годдзя яе першага адраджэння, якое здзейснілася ў 1947 годзе. Урачыстасці ўзначаліць Высокапраасвяшчэннейшы Веніямін, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Мінская духоўная семінарыя пачала свой гістарычны шлях у 1785 годзе ў Слуцку працамі першага мінскага архіпастыра архіепіскапа Віктара (Садкоўскага). У 1841 годзе семінарыя пераехала ў Мінск, а ў 1918 годзе часова спыніла сваю дзейнасць у сувязі з ганеннямі на Царкву з боку савецкай улады. У 1945 годзе ў Жыровіцкім Успенскім манастыры пачалі дзейнічаць багаслоўска-пастырскія курсы, якія ў 1947 годзе былі ператвораны ў Мінскую духоўную семінарыю пры архіепіскапе Мінскім і Беларускім Піцірыме (Свірыдаве) і рэктары архімандрыце Мітрафане (Гутоўскім). Так адбылося першае адраджэнне духоўнай школы.

Па благаславенню ўладыкі Экзарха адміністрацыя семінарыі запрашае архіпастыраў, святароў, выпускнікоў прыняць удзел у святкаванні. Праграма свята будзе апублікавана дадаткова.

Усіх, хто жадае раздзяліць радасць урачыстасці, просяць засведчыць свой удзел па адрасе info@minds.by

МінДС/Church.by 

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте