31 мая ў аграгарадку Карма адбудуцца ўрачыстасці з нагоды дня памяці праведнага Іаана Кармянскага

30 мая 2018

top.jpg

31 мая 2018 года спаўняецца 20 гадоў з дня прылічэння Сінодам Беларускага Экзархату праведнага Іаана Кармянскага да ліку мясцовашанаваных святых.

Урачыстасці пройдуць 31 мая ў Іаана-Кармянскім жаночым манастыры ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

Пачнуцца святочныя мерапрыемствы ў 9:30 Бажэственнай літургіяй, якую правядзе мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні сабору архіерэяў з Беларусі і краін блізкага замежжа.

Трансляцыю ўрачыстасцяў глядзіце на Church.by у 9:30.

Church.by