400 экзэмпляраў праваслаўнай літаратуры перададзеныя ў бібліятэку Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны

03 сакавіка 2017

top.jpgНапярэдадні Дня праваслаўнай кнігі, прыход храма Святой Жываначальнай Тройцы ў вёсцы Бараўляны Мінскага раёна арганізаваў дабрачынную акцыю.

Прыхаджане Свята-Троіцкага храма ахвяравалі бібліятэцы Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава праваслаўную літаратуру. Усяго было сабрана 400 кніг.

Варта адзначыць, што са снежня 2015 года ў шпіталі дзейнічае малітоўнае памяшканне, дзе праходзяць набажэнствы і здзяйсняюцца Таінствы Хрышчэння, Споведзі і Прычасця для медперсаналу і пацыентаў. Адказным за духоўнае акармленне шпіталя з'яўляецца клірык 3-й Мінскай раённай акругі іерэй Сергій Ляшкевіч.  

Church.by