50 гадоў таму Свяцейшы Патрыярх Кірыл быў узведзены ў сан архімандрыта

12 верасня 2021

005771.jpg

12 верасня 2021 года, у дзень памяці дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў урачыстасці прысвечаныя 800-годдзю з дня нараджэння дабравернага князя ў Свята-Траецкай Аляксандра-Неўскай лаўры горада Санкт-Пецярбурга.

У гэты ўрачысты дзень Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы адзначае 50-годдзе ўзвядзення ў сан архімандрыта.

Роўна паўстагоддзя таму, 12 верасня 1971 года, іераманах Кірыл (Гундзяеў) быў узведзены ў сан архімандрыта.

19 кастрычніка таго ж года Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы прызначыў архімандрыта Кірыла прадстаўніком Маскоўскага Патрыярхату пры Сусветным Савеце цэркваў у Жэневе.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі/Church.by