6 верасня ў Жыровіцкай абіцелі адбудзецца навуковая канферэнцыя камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы

04 верасня 2021

top.jpg

6 верасня 2021 года ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры адбудзецца навуковая канферэнцыя «Святыя Белай Русі: актуальныя пытанні шанавання і праслаўлення».

У гэтым годзе канферэнцыя прымеркавана да 75-годдзя мучаніцкага скону прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага. Арганізатарам форуму выступае Камісія па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Праграма канферэнцыі:

  • Епіскап Светлагорскі Амвросій. Тэма даклада: «Прападобнамучанік Серафім, архімандрыт Жыровіцкі: жыццё і царкоўнае служэнне».
  • Протаіерэй Сергій Гардун, кандыдат багаслоўя, першы прарэктар Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тэма даклада: «Лісты прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага да духоўных дзяцей вёскі Курашава».
  • Сілава Святлана Уладзіміраўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Тэма даклада: «Беларуская Праваслаўная Царква ў гады нямецкай акупацыі».
  • Слесараў Аляксандр Валер'евіч, кандыдат багаслоўя, прарэктар па навуковай працы. Тэма даклада: «Пастырскае служэнне прападобнамучаніка Серафіма (Шахмуця) у гады Другой сусветнай вайны ў святле новаадкрытых фактаў».
  • Іераманах Афанасій (Сакалоў), кандыдат багаслоўя, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі. Тэма даклада: «Іераманах Амвросій (Сафонаў) – пастрыжанік Свята-Духава манастыра горада Мінска».

Пачатак: 12.00. Месца правядзення: канферэнц-зала Жыровіцкага Успенскага манастыра.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны на старонках пятага нумара альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы».

Прэс-служба Камісіі па кананізацыі святых БПЦ/Church.by