746 падарункавых камплектаў ўвайшлі ў салігорскую «Велікодную кашолку»

11 мая 2017

top.jpg

У Салігорску падвялі вынікі дабрачыннай акцыі «Велікодная кашолка», арганізаванай праваслаўным моладзевым брацтвам святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстовага.

Акцыя праходзіла на базе гіпермаркета «Green» і супермаркета «Віталюр» шахцёрскай сталіцы.

У якасці валанцёраў у мерапрыемстве прынялі ўдзел актывісты моладзевага брацтва святых Пятра і Фяўронні, моладзь прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Чыжэвічы, актывісты прыхода храма блажэннай Матроны Маскоўскай горада Салігорска, навучэнцы педагагічнага аддзялення УА «Салігорскі дзяржаўны каледж», навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 3», моладзь прыхода храма святога апостала Іаана Багаслова гарадскога пасёлка Старобін, моладзь прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Хорастава.

Валанцёры збіралі прадукты харчавання, канцылярскія прыналежнасці, цацкі, прадметы асабістай гігіены, прысмакі.

Усяго ўдалося падрыхтаваць 746 падарункавых камплектаў, якія былі перададзеныя ў наступныя ўстановы горада і раёна:

- ДУ «Салігорскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» (адрасаты — асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў, маламаёмныя шматдзетныя сем'і аграгарадка Гоцк),

- ДУА «Салігорскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» (дзеці-інваліды розных ступеняў захворвання),

- ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Салігорскага раёна» (дзеці, якія часова знаходзяцца ў прытулку),

- дзіцячы дом сямейнага тыпу Клімавых ў аграгарадку Краснадворцы,

- дзіцячы дом сямейнага тыпу Высоцкіх у гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада,

- дзіцячы дом сямейнага тыпу Барытоль ў аграгарадку Вялічкавічы,

- ГУЗ «Бальніца сястрынскага догляду» ў вёсцы Доўгі (адзінокія старыя-інваліды, тыя, што засталіся без апекі сваякоў),

- ГУЗ «Бальніца сястрынскага догляду» ў гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада (адзінокія старыя-інваліды, тыя, што засталіся без апекі сваякоў),

- УА «Краснослободская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй».

Падарункі былі таксама падрыхтаваны і перададзены наступным катэгорыям асоб:

-дзеці з анкалагічнымі захворваннямі,

- інваліды-калясачнікі,

- малазабяспечаныя сем'і аграгарадка Хорастава,

- дзеці-сіроты,

- ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

Валанцёры брацтва святых Пятра і Фяўронні разам з брацтвам святой Сафіі Слуцкай (Слуцк) павіншавалі з Пасхай Хрыстовай выхаванцаў ДУА «Гарадзейская дапаможная школа-інтэрнат», якім таксама былі перададзеныя падарункі.

Такім чынам, падарункавыя камплекты былі ўручаны малазабяспечаным і шматдзетным сем'ям, сіротам, дарослым і дзецям з асаблівымі патрэбамі, адзінокім і хворым пажылым людзям у дамах састарэлых, хворым дзецям, ветэранам, а таксама сацыяльным арганізацыям на ўнутраныя патрэбы.

Асаблівую падзяку праваслаўнае моладзевае брацтва і ўвесь прыход кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстовага выказваюць жыхарам горада Салігорска і ўсім, хто прыняў удзел у акцыі, за спагадлівасць і добрыя сэрцы.

— Словы падзякі мы адрасуем кіраўніцтву гіпермаркета «Green» і супермаркета «Віталюр», друкавальнага салона «Капірка», друкавальнага салона «Кропка», УА «Салігорскі дзяржаўны каледж», ДУА «Сярэдняя школа №3», Сацыяльна-педагагічнаму цэнтру Салігорскага раёна за дапамогу і садзейнічанне ў правядзенні дабрачыннай акцыі. Вялікі дзякуй усім валанцёрам, што папрацавалі ў справе падрыхтоўкі, арганізацыі і правядзення мерапрыемства, — кажа кіраўнік брацтва святых Пятра і Фяўронні Віктар Бровушкін.

Слуцкая епархія / Church.by