8-ы маладзёжны адукацыйны форум «QUO VADIS?» запрашае ўдзельнікаў

11 лістапада 2018

8y9wL3KZsmA.jpg

23-25 лістапада 2018 года на базе адпачынку «Купалінка» пад Гродна адбудзецца 8-ы маладзёжны адукацыйны форум «QUO VADIS?», які арганізуецца Сінадальным аддзелам па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з аддзелам па справах моладзі Гродзенскай епархіі і пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па справах моладзі Украінскай Праваслаўнай Царквы.

Форум праводзіцца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і архиепискапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія.

Форум «QUO VADIS?» — гэта інтэлектуальная пляцоўка для абмеркавання надзённых пытанняў, якія хвалююць сучасную моладзь. Гэта месца сустрэчы і абмеркаванняў, распрацоўкі новых ідэй і зносін са старымі сябрамі.

Тэма форуму-2018: «Усё магчыма для таго, хто веруе».

Тэма форуму была прынятая так, каб кожны змог падумаць:

  • Як мы жывем, расцем, чым дыхаем?
  • Напаўняем сваё жыццё святлом і радасцю або бяжым па інэрцыі ад справы да справы?
  • Заўважаем прыгажосць у людзях і прыродзе ці мыслім звыклымі штампамі, ведаючы загадзя, што і ад каго можна чакаць?
  • Дзякуем і радуемся малому або высоўваем жыццю патрабаванні, уздыхаючы ад засмучэння?
  • Якія мы маем зносіны адзін з адным?

За тры дні форуму яго ўдзельнікі сустрэнуць старых знаёмых і новых слаўных людзей, будуць разам слухаць цікавых лектараў, глядзець кіно, разважаць, дыскутаваць, спрачацца, шукаць адказы на складаныя пытанні, спяваць, маляваць і вучыцца з цікаўнасцю глядзець на свет.

У праграму ўвойдуць выступленні і дыскусіі з удзелам спікераў з розных краін, размовы, праца ў групах, прэзентацыі праектаў і ініцыятыў, нефармальныя зносіны, канцэрт, сумеснае богаслужэнне. У працы форуму прымуць удзел госці з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы і іншых краін.

Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца зацікаўленыя прадстаўнікі праваслаўных моладзевых брацтваў, прыходскіх суполак, сацыяльна арыентаваных арганізацый, а таксама духавенства з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы і іншых краін.

Ад удзельнікаў чакаецца актыўная пазіцыя ў абмеркаванні тэм на форуме. Кожнаму зарэгістраванаму ўдзельніку будзе выслана падрыхтоўчая інфармацыя па тэматыцы форуму / ўдзелу ў майстэрнях і прэзентацыях.

Аргкамітэт форуму адкрыты для новых ідэй, тэм і прапаноў, якія Вам было б цікава абмеркаваць на форуме. Калі Вам ёсць што прапанаваць для абмеркавання, пакажыце гэта ў форме рэгістрацыі або звяжыцеся з аргкамітэтам.

Форум з'яўляецца самаакупным і праводзіцца практычна без спонсараў. Прапануецца дыферэнцыраваная сістэма рэгістрацыйных узносаў у залежнасці ад узроўню даходаў.

Стандартны ўзнос складае 65 беларускіх рублёў. У кошт ўзносу ўваходзяць пражыванне і харчаванне ўдзельніка на базе адпачынку, а таксама частка выдаткаў на ўдзел запрошаных гасцей. Калі Вам неабходная зніжка на рэгістрацыйны ўзнос, то ўкажыце гэта пры запаўненні рэгістрацыйнай формы - аргкамітэт будзе разглядаць такія заяўкі. Разам з тым арганізатары просяць улічыць, што не ўсе такія просьбы могуць быць падтрыманы.

Калі ў Вас ёсць магчымасць часткова або цалкам аплаціць узнос для іншага ўдзельніка, то ўкажыце гэта пры запаўненні рэгістрацыйнай формы.

Запрашаюцца да ўдзелу (наведвання сустрэч, гутарак, груп і лекцый) таксама студэнты і навучэнцы БЕЗ аплаты ўзносу. У дадзеным выпадку пытанне праезду, харчавання і пражывання вырашаецца самастойна.

Апошні дзень падачы заявак: 18 лістапада 2018 года. Колькасць удзельнікаў форуму абмежавана.

Для падачы заяўкі на ўдзел неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму.

Актуальную інфармацыю пра форум глядзіце ў суполцы «Вконтакте».

Па пытаннях, звязаных з рэгістрацыяй на форум, тэлефануйце па нумарах:

+375 29 281 09 14 (Мікалай)


+375 33 671 55 16 (Аляксандра)

+375 29 658 74 45 (Яўген)

Блог АМБПЦ Church.by