Актуальныя пытанні працы нядзельных школ абмеркавалі на семінары-нарадзе епархіяльных аддзелаў рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы
20 красавіка 202116 красавіка 2021 года на базе Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыўся рэспубліканскі анлайн-семінар «Актуальныя пытанні функцыянавання сістэмы пачатковай рэлігійнай адукацыі Беларускага Экзархату».
У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі САРАіК, Выдавецкай рады Беларускага Экзархату, а таксама асобы, адказныя за працу нядзельных школ у епархіях.
У ходзе сустрэчы былі разгледжаны актуальныя пытанні функцыянавання нядзельных школ Беларускай Праваслаўнай Царквы. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з распрацаванай Сінадальным аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі дыстанцыйнай пляцоўкай павышэння кваліфікацыі педагогаў і адміністратараў нядзельных школ. Дзякуючы выкарыстанню сучасных камунікацыйных тэхналогій, дадзеная пляцоўка забяспечвае магчымасць педагогам з усіх куткоў рэспублікі свабодна павышаць сваю кваліфікацыю і дзяліцца вопытам з калегамі. Больш падрабязна азнаёміцца з дадзенай платформай можна на сайце: http://sunday.school.tilda.ws.
Асаблівая ўвага ў ходзе семінара было нададзена рэспубліканскаму маніторынгу сістэмы пачатковай рэлігійнай адукацыі. Своечасовасць і актуальнасць яго правядзення абумоўлена неабходнасцю развіцця сістэмы камунікацыі паміж нядзельнымі школамі і стварэння супольнасці выкладчыкаў нядзельных школ.
Для ўдзельнікаў семінара быў праведзены майстар-клас па запаўненню электронных анкет, табліц, Google-карт і іншых формаў, неабходных для ажыццяўлення даследавання.
Адным з найважнейшых у парадку дня нарады было пытанне аб вучэбна-метадычным забеспячэнні выкладання ў нядзельных школах тэм, звязаных з жыццём і служэннем святых, якія ў зямлі Беларускай праславіліся, подзвігам новамучанікаў, а таксама вывучэннем магчымасцяў камплектавання бібліятэк нядзельных школ літаратурай пра Беларускіх святых.
Пры падтрымцы Выдавецкай рады Беларускага Экзархату ўдзельнікам семінара быў прадстаўлены пералік выданняў па дадзенай тэматыцы:
У ходзе работы семінара былі ўнесены прапановы аб стварэнні спецыяльнай праграмы для выхаванцаў нядзельных школ па дадзенай тэме, а таксама па падрыхтоўцы да выдання навучальнага дапаможніка, які асвятляе подзвіг Беларускіх святых.
У гэтых мэтах таксама прапанавана зрабіць асноўнай тэмай штогадовага конкурсу «Скарбніца мудрасці» распрацоўку метадычных матэрыялаў, прысвечаных жыццю і служэнню Беларускіх святых.
У завяршэнне працы семінара былі анансаваны мерапрыемствы, якія запланаваны САРАіК у рамках дадзенага кірунку на бліжэйшы час.
Так, 20 красавіка 2021 года ў 16.00 адбудзецца семінар-нарада для адказных за працу нядзельных школ на прыходах і ў благачыннях у рамках маніторынгу і сістэмы павышэння кваліфікацыі.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы.
Падлучыцца да Zoom-канферэнцыі можна па спасылцы.
Канферэнцыя id: 833 6916 0409
Код доступу: 615585
12-13 мая ў горадзе Бабруйску пройдзе Рэспубліканскі семінар-практыкум «Формы і вопыт арганізацыі летняга адпачынку дзяцей у праваслаўным лагеры».
Завяршылася нарада малітвай і пажаданнямі Божай дапамогі ў сумесных працах на ніве праваслаўнай адукацыі.
Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ/Church.by