Аляксандра-Неўскі прыход Мінска правядзе кірмаш рукадзелля ў дапамогу дзецям-сіротам і інвалідам
17 жніўня 201812 верасня 2018 года спаўняецца 120 гадоў храму дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску. Прыходская суполка прыняла рашэнне сустрэць гадавіну добрымі справамі і правесці акцыю па зборы сродкаў для дзяцей з дзіцячага дома № 2 і людзей з абмежаванымі магчымасцямі з Таварыства інвалідаў Савецкага раёна сталіцы.
Кожны, хто займаецца рукадзеллем, можа ахвяраваць для акцыі творы сваіх рук, перадаўшы іх у свячны шапік храма. На прастольнае свята, 12 верасня, будзе арганізаваны кірмаш-продаж handmade-аксесуараў, а атрыманыя сродкі будуць перададзены падапечным прыхода.