Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан наведаў Драгічынскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр

16 лютага 2021

top.jpg15 лютага 2021 года архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан наведаў дзіцячы сацыяльна-педагагічны цэнтр у горадзе Драгічыне.

Яго Высокапраасвяшчэнства павіншаваў маленькіх выхаванцаў цэнтра са святам Стрэчання Гасподняга, пажадаўшы дзеткам моцнага здароўя, паслушэнства старэйшым і сямейнага шчасця.

Затым адбылася цырымонія ўручэння святочных падарункаў, пасля чаго было зроблена агульнае фота.

На мерапрыемстве прысутнічалі: сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сергій Петрусевіч; благачынны цэркваў Драгічынскай акругі, настаяцель храма Стрэчання Гасподняга ў горадзе Драгічыне протаіерэй Іаан Пінчук; дырэктар дзіцячага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Любоў Нікалайчык.

Брэсцкая епархія Church.by