Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў малебны спеў на пачатак будаўніцтва галоўнага храма манастыра Усяміласцівага Спаса ў горадзе Кобрыне
03 лістапада 20212 лістапада 2021 года архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў малебны спеў перад пачаткам будаўніцтва галоўнага храма жаночага манастыра Усяміласцівага Спаса ў горадзе Кобрыне.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі Спаскага манастыра: іерэй Міхаіл Панічаў, іерэй Георгій Тыхнюк і клірык Сімяонаўскага кафедральнага сабора горада Брэста дыякан Іаан Шкулепа.
За богаслужэннем маліліся настаяцельніца манастыра ігумення Еўфрасіння (Куракевіч) і сёстры манастыра.
Па завяршэнні малебна ўладыка Іаан у сваім архіпастырскім слове пажадаў настаяцельніцы манастыра ігуменні Еўфрасінні моцы сіл, мудрасці, цярпення і балагадатнай дапамогі Божай у пачынанні. А сясцёр і прыхаджан абіцелі заклікаў быць памочнікамі і паплечнікамі ў справе адраджэння старажытнага Спаскага манастыра ў яго былой велічы.
Затым архіепіскап Іаан здзейсніў асвячэнне гістарычнага корпуса манастыра пасля яго капітальнага рамонту.
***
Спаскі манастыр горада Кобрына — адна з самых старажытных абяцеляў Беларусі. Галоўнымі будаўнікамі і кцітарамі былі Гедымінавічы. Першае пісьмовае згадванне аб манастыры датуецца кастрычнікам 1465 года. Да нашых дзён захаваўся келейны двухпавярховы манастырскі корпус манастыра. У чэрвені 2010 года манастырскі корпус з прылеглай тэрыторыяй быў перададзены Брэсцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. На пасяджэнні Сінода БПЦ 20 лістапада 2010 года было прынята рашэнне аб адраджэнні абіцелі як жаночага манастыра ў імя Усяміласцівага Спаса. Настаяцельніцай была прызначана ігумення Еўфрасіння (Куракевіч).
Пасля рамонту ў былым адміністрацыйным будынку размясціліся сястрынскія келлі, кухня, трапезная, прасфорная, бібліятэка, рукадзельная, і сэрца манастыра — дамавая царква ў гонар абраза Божай Маці «Скорапаслушніца».
Будучы галоўны храм жаночага манастыра Усяміласцівага Спаса ў горадзе Кобрыне будзе крыжова-купальным. Гэта асноўны тып праваслаўнага храма, які панаваў у архітэктуры Старажытнай Русі, гэта значыць у той час, да якога ўзыходзіць прыблізная дата заснавання Спаскага манастыра горада Кобрына. Усе старажытнарускія храмы маюць у сваёй аснове візантыйскую архітэктурна-мастацкую мадэль, таму спраектаваная царква будзе мець яе адметныя асаблівасці.