Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан узяў удзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным сустрэчы «Цягніка Перамогі»

25 чэрвеня 2021

top.jpg

25 чэрвеня 2021 года на чыгуначным вакзале Гомеля адбылася сустрэча «Цягніка Перамогі» — унікальнай інтэрактыўнай экспазіцыі, створанай у рамках святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Высокапраасвяшчэннейшы Сцяфан, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу, удзельнікамі якога сталі кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, а таксама шматлікія жыхары горада.

Унікальны перасоўны музей пачаў сваё падарожжа па Расійскай Федэрацыі ў кастрычніку 2020 года. Па гарадах Беларусі ён курсуе з 11 па 28 чэрвеня. Інтэрактыўная экспазіцыя, прысвечаная подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, уключае ў сябе 12 вагонаў, 9 з якіх экспазіцыйныя.

Экскурсія вядзецца ад імя машыністкі Лідзіі. Менавіта яна, юная 19-гадовая дзяўчына, стала зборным вобразам ваеннага пакалення. Яе асабістая гісторыя — гэта лёс краіны, яки пачынаецца з даваеннага часу. Дзякуючы яе гісторыі госці экспазіцыі перажываюць усе нягоды вайны і радуюцца перамозе. Разам з Лідзіяй наведвальнікі праходзяць шлях ад Гомеля да Масквы, ад Сталінграда да Берліна.

Экспазіцыя аднаго з вагонаў прысвечана подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці — удзельнікам гераічнай абароны, салдатам і камандзірам Чырвонай Арміі, а таксама жанчынам і дзецям — членам сем'яў вайскоўцаў, якія прынялі першы ўдар нямецкіх войскаў на сябе.

Гомельская епархія/Church.by