Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан здзейсніў чын асвячэння фундамента і закладных камянёў на месцы будаўніцтва школы ў Гомелі
18 лютага 202116 лютага 2021 года архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан здзейсніў чын асвячэння фундамнта і закладных камянёў на месцы будаўніцтва школы ў мікрараёне Хутар горада Гомеля. Асвячоныя камяні ў падмурак будучай навучальнай установы ўладыка Сцяфан заклаў сумесна са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Генадзем Салаўём.
Пад будаўніцтва новай школы на 845 навучэнцаў выдзелена тры гектары зямлі. Паводле плана, на гэтым участку пабудуюць будынак зменнай паверхавасці з чатырох блакіраваных карпусоў з агульным унутраным панадворкам.