Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан здзейсніў чын асвячэння храма святога Архангела Міхаіла ў гарадскім пасёлку Церахоўка

25 верасня 2021

top.jpg

25 верасня, у суботу перад Уздзвіжаннем, дзень аддання свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан здзейсніў чын асвячэння храма святога Архангела Міхаіла ў гарадскім пасёлку Церахоўка і ўзначаліў у ім Бажэственную літургію.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў, благачынны Добрушскай акругі протаіерэй Аляксей Піліпенка, настаяцель прыхода іераманах Венядзікт (Мажука) і духавенства акругі.

Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

У падзяку за працу на карысць Святой Царквы Высокапраасвяшчэннейшы Сцяфан узнагародзіў асабліва папрацаваўшых прыхаджан архіерэйскімі граматамі, павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і звярнуўся да багамольцаў са словамі архіпастырскага павучання.

Гомельская епархія/Сhurch.by