Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан сустрэўся з кіраўніком расійскага Цэнтра навукі і культуры ў Гомелі Наталляй Аўралёвай
09 красавіка 20218 красавіка 2021 года архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан сустрэўся з кіраўніком расійскага Цэнтра навукі і культуры ў Гомелі, першым сакратаром пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Наталляй Аўралёвай.
У ходзе сустрэчы быў абмеркаваны план сумеснай работы на бліжэйшую перспектыву. Высокапраасвяшчэннейшы Сцяфан распавёў аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў епархіі з нагоды святкавання 800-годдзя з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, у прыватнасці аб прыбыцці ў епархію святых мошчаў дабравернага князя.
У сваю чаргу Наталля Аўралёва праінфармавала ўладыку Сцяфана аб тым, як рэалізуецца сумесны з епархіяй духоўна-асветніцкі праект — выстава «Аляксандр Неўскі. Гістарычная памяць народа», якая ў цяперашні час праходзіць у ДУК «Лоеўская цэнтральная раённая бібліятэка».