Архіепіскап Гомельскі Сцяфан ўзнёс малітвы аб пацярпелых у дарожных аварыях

18 лістапада 2018

top.jpg

Кожную трэцюю нядзелю лістапада ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН адзначаецца Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў. Сёлета гэтая дата выпала на 18 лістапада. Здзяйсняючы праскамідыю ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворца вёскі Жалезнікі, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан узнёс малітву аб пацярпелых у дарожна-транспартных аварыях.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка здзейсніў ліцію аб загінуўшых у ДТЗ. Такія ж набажэнствы былі здзейснены ва ўсіх храмах Гомельскай епархіі

Даведка:

У старажытнасці з апостальскіх часоў літургію заўсёды служылі на адным Хлебе (і адной Чашы), як здзейсніў Сам Гасподзь. Выбраўшы ў якасці Агнца лепшы з некалькіх прынесеных хлябоў, з пакінутых вымалі часцінкі. Гэтыя часцінкі, у сваю чаргу, сімвалізуюць нашы дары і ахвяры Богу, у першую чаргу ахвяру святых мучанікаў, якія цалкам прынеслі сябе ў ахвяру Госпаду.

Часцінкі, вынятыя на праскамідыі за ўсіх членаў Царквы, кладуцца на дыскасе і асвячаюцца падчас Літургіі, а ў сілу правобразу гэтае асвячэнне пераходзіць і на нас, паколькі дыскас з размешчанымі на ім часцінкамі ёсць вобраз усёй Царквы.

Гомельская епархія / Church.by