Архіепіскап Гурый здзейсніў святочнае богаслужэнне ў дзень 25-годдзя архіерэйскай хіратоніі
04 жніўня 20214 жніўня 2021 года, у 25-ю гадавіну сваёй архіерэйскай хіратоніі, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейсніў Бажэственную літургію ў Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы горада Слоніма.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужыла духавенства Праабражэнскага сабора, Навагрудскай епархіі і госці ў свяшчэнным сане. Богаслужэбныя спевы выканалі мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі (рэгент — студэнт 5-га курса Кірыл Савіч) і змяшаны хор сабора (рэгент — М. І. Ляцецкая).
За набажэнствам маліліся клірыкі Навагрудскай епархіі, шматлікія прыхаджане і паломнікі, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада Слоніма і іншыя ганаровыя госці.
Па заканчэнні богаслужэння былі агучаны віншавальныя адрасы Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна.
У Патрыяршым віншавальным адрасе значылася, зважаючы на руплівае служэнне, і ў сувязі з 25-годдзем архіерэйскай хіратоніі архіепіскап Гурый удастойваецца ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага (II ступені).
Узнёсшы падзяку Госпаду і Маці Божай за сваё архіпастырскае служэнне, уладыка Гурый выказаў словы ўдзячнасці Свяцейшаму Патрыярху Кірылу і мітрапаліту Веніяміну за клопат аб ім і высокую ацэнку яго працы на карысць Святой Маці-Царквы.
Архіепіскапа Гурыя з юбілейнай датай служэння таксама павіншавалі ад Мінскай духоўнай семінарыі рэктар протаіерэй Віктар Васілевіч і адміністрацыя духоўнай школы, ад імя Мінскай духоўнай акадэміі — загадчык бібліятэкі І. Ю. Перчанка, ад МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» — старшыня праўлення іерэй Святаслаў Рагальскі, а таксама духавенства і паства Навагрудскай епархіі, брація Жыровіцкага манастыра, дабрадзеі і госці свята.