Архіепіскап Навагрудскі Гурый: Усякая хвароба — гэта наведванне Божае

21 красавіка 2020

top.jpgУспенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр прыпыняе прыём паломнікаў да 10 мая. Гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй, паясняецца на сайце абіцелі.

Намеснік манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый шпіталізаваны з пнеўманіяй. «Усякая хвароба — гэта наведванне Божае, і ўспрымаць яе трэба як яго вялікую ласку», — цытуе архіпастыра сайт Навагрудскай епархіі.

На 21 красавіка стан ўладыкі стабільны, ёсць паляпшэнне медыцынскіх паказчыкаў. Заклікаем Вас, дарагія браты і сёстры, да малітвы аб здароўі ўладыкі Гурыя.

Church.by