Архіепіскап Полацкі Феадосій наведаў папраўчую калонію ў Глыбокім

03 ліпеня 2019

top.jpg

Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій наведаў выпраўленчую ўстанову «Папраўчая калонія асаблівага рэжыму № 13 горада Глыбокае» упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

Архіпастыра суправаджалі святары Полацкай епархіі: кіраўнік аддзела па рабоце ў папраўча-працоўных установах протаіерэй Міхаіл Каляда, благачынны Глыбоцкай акругі протаіерэй Міхаіл Ізаітка, настаяцель сабора Нараджэння Прасвятой Багародзіцы горада Глубакае протаіерэй Сергій Грамыка.

Уладыка Феадосій правёў гутарку з асабістым саставам папраўчай установы, а затым паднёс у дар Евангелле і кнігі духоўнага зместу в. а. начальніка ПК-13 падпалкоўніку Вадзіму Расціслававічу Мурашку, намесніку па выхаваўчай рабоце з асабістым саставам падпалкоўніку Сяргею Міхайлавічу Баравіку і начальніку штаба старэйшаму лейтэнанту Арцёму Сцяпанавічу Маўчуну. Усім прысутным былі ўручаны крыжыкі.

Далей архіепіскап Феадосій правёў гутарку з асуджанымі. На тэрыторыі строгага рэжыму гутарка прайшла ў малітоўным пакоі ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша». Па заканчэнні гутаркі Яго Высокапраасвяшчэнства ўдзяліў кожнаму архіерэйская благаславенне.

Полацкая епархія / Church.by