Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый удастоены ўзнагароды «За ўмацаванне аўтарытэту і асабісты ўклад у развіццё міліцыі Віцебскай вобласці»
06 сакавіка 2017У першы дзень вясны УУС Віцебскага аблвыканкама ўзнагародзіла лаўрэатаў у намінацыях: «За вернасць службоваму абавязку» і «За ўмацаванне аўтарытэту і асабісты ўклад у развіццё міліцыі Віцебскай вобласці». Сімвалам ўзнагароды стаў вобраз святога Георгія, увасоблены ў бронзавай статуэтцы.
Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый стаў лаўрэатам грамадскай ўзнагароды ў намінацыі «За ўмацаванне аўтарытэту і асабісты ўклад у развіццё міліцыі Віцебскай вобласці».
Як паведамляе сайт Віцебскай епархіі, дзякуючы актыўнаму ўдзелу архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя ў абласных органах унутраных спраў адроджана традыцыя садружнасці, якая спрыяе ўзбагачэнню духоўнага і маральнага жыцця міліцэйскіх калектываў, выхаванню супрацоўнікаў у духу любові да Айчыны, грамадзянскай адказнасці і добрасумленных адносін да выканання службовага абавязку, адраджэнню ў кожным маральнага стрыжня, асновай якога з'яўляецца духоўнасць, мараль і высокія думкі служэння на карысць свайго народа. Сёння ні адзін урачысты рытуал у праваахоўных органах вобласці не праходзіць без удзелу святароў.