Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый узначаліў прастольнае святкаванне храма велікамучаніцы Ірыны ў Маскве

19 мая 2017

top.jpg

18 мая 2017 года, у дзень памяці святой велікамучаніцы Ірыны, у храме Прадстаўніцтва Беларускага Экзархату і Патрыяршага падвор'я ў Пакроўскім (горад Масква) прайшлі прастольныя ўрачыстасці.

Бажэственную літургію ўзначаліў настаяцель храма архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.

Высокапраасвяшчэннейшаму ўладыку саслужылі: сакратар Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Уладзімір Разановіч, ключнік Успенскага кафедральнага сабора горада Віцебска протаіерэй Міхаіл Мартыновіч, настаяцель храма апостала Лукі горада Віцебска протаіерэй Павел Пруднікаў, духавенства Віцебскай епархіі.

Дыяканскі чын узначаліў клірык Пакроўскага сабора горада Віцебска дыякан Іаан Беленец.

Богаслужэбныя спевы выканаў народны хор храма.

Пропаведзь пасля запрчаснага верша прамовіў іерэй Сергій Памешчыкаў.

У завяршэнне богаслужэння быў здзейснены малебен святой велікамучаніцы Ірыне і хрэсны ход.

Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў дзень свята права служэння Бажэственнай літургіі з адчыненымі Царскімі варотамі да Херувімскай песні былі ўдастоены: сакратар Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Уладзімір Разановіч, ключнік Успенскага кафедральнага сабора горада Віцебска протаіерэй Міхаіл Мартыновіч і настаяцель храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца протаіерэй Мікалай Каляда.

Віцебская епархія / Church.by