Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый сустрэўся з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупам Габарам Пінтэрам

16 мая 2017

top.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый прыняў у сваёй рабочай рэзідэнцыі Апостальскага нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупа Габара Пінтэра.

Сустрэча іерархаў прайшла ў рамках трохдзённага візіту Апостальскага нунцыя ў Віцебскую вобласць. Гэта першая паездка арцыбіскупа Габара Пінтэра у паўночна-заходні рэгіён Беларусі.

У сустрэчы прынялі ўдзел: сакратар Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Уладзімір Разановіч і благачынны Мікалаеўскай акругі горада Віцебска протаіерэй Аляксандр Сіроткін.

Пасля знаёмства і гутаркі архіпастыраў адбыўся ўзаемны абмен падарункамі.

Віцебская епархія / Church.by