Архіепіскапу Навагрудскаму і Слонімскаму Гурыю ўручаны медаль Францыска Скарыны

31 снежня 2020

top.jpg

Намесніку Жыровіцкага Успенскага манастыра, Кіраўніку Навагрудскай епархіі архіепіскапу Навагрудскаму і Слонімскаму Гурыю ўручаны медаль Францыска Скарыны.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася 29 снежня ў Палацы Незалежнасці. Узнагароды ўручаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў асаблівую ўрачыстасць мерапрыемства, якое прайшло ў гэтыя перадсвяточныя дні. «Новы год традыцыйна звязаны з надзеямі на будучыню, чаканнямі цудаў і падарункаў. Нават мы, дарослыя, чакаем цудаў. Высокія заслужаныя ўзнагароды і ганаровыя званні — таксама падарунак вам, вашым працоўным калектывам, родным. Знак прызнання заслуг перад дзяржавай», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца за значны асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.

У гэтым годзе ўручэння дзяржаўных узнагарод удастоены работнікі прамысловасці, медыкі, педагогі, праваахоўнікі, артысты, трэнеры, спартсмены. Сярод узнагароджаных ордэнам Францыска Скарыны — таксама ігумення Гаўрыіла, настаяцельніца стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Гродне.

Медаль носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых узнагарод размяшчаецца пасля медаля «За працоўныя заслугі». На адным баку медаля ў форме круга нанесена пазалочаная рэльефная выява Францыска Скарыны.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь / Church.by