Архіерэі Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных памяці дабравернага князя Алега Бранскага і Сабора Бранскіх святых
06 кастрычніка 20173 кастрычніка 2017 года ў Бранскай мітраполіі адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя дню святкавання памяці прападобнага дабравернага князя Алега Бранскага і Сабора Бранскіх святых.
Увечары 2 кастрычніка 2017 года, напярэдадні свята, мітрапаліт Бранскі і Сеўскі Аляксандр у саслужэнні епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна і духавенства Бранскага благачыння здзейсніў усяночнае трыванне ў кафедральным саборы ў імя Святой Тройцы горада Бранска.
Падчас усяночнага трывання епіскап Веніямін здзейсніў ліцію з блаславеннем пяці хлябоў, віна і алею. Затым уладыка і ключнік кафедральнага сабора протаіерэй Сергій Рысін памазалі алеем багамольцаў, якія сабраліся ў мностве каб ушанаваць памяць прападобнага князя Алега і ўсіх святых, у зямлі Бранскай праслаўленых.
Бажэственную літургію ў Свята-Троіцкім кафедральным саборы горада Бранска па благаславенню мітрапаліта Бранскага і Сеўскага Аляксандра здзейсніў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан у саслужэнні епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна, духавенства Бранскай і Клінцоўскай епархій, а таксама настаяцеля марскога Нікольскага сабора горада Кранштата архімандрыта Аляксія (Ганьжына) і клірыка сабора, намесніка старшыні аддзела Санкт-Пецярбургскай епархіі па ўзаемадзеянню з узброенымі сіламі і праваахоўнымі ўстановамі іераманаха Леаніда (Манькова).
Богаслужэбныя спевы выканаў хор кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам А. А. Бірукова.
За Літургіяй маліліся ігумення Успенскага манастыра горада Клінцы Засіма (Палкоўнік), ігумення Бранскага Петра-Паўлаўскага манастыра Алена (Бахарава), ігумення Карачэўскага Мікола-Одрына манастыра Серафіма (Якімчук) з сёстрамі.
На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік старшыні Бранскай абласной Думы А. П. Бугаёў, намеснікі губернатара Бранскай вобласці, дэпутат Бранскай абласной Думы Н.З. Валуеў, федэральны інспектар па Бранскай вобласці М. М. Калашнікаў, кіраўнікі органаў выканаўчай улады і сілавых структур рэгіёну.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Уладзімір Пахажай, благачынны Навазыбкаўскай царкоўнай акругі.
Па заканчэнні Літургіі адбыўся святочны хрэсны ход са святымі мошчамі прападобнага Алега Бранскага, якія пастаянна знаходзяцца ў Свята-Троіцкім кафедральным саборы. Па заканчэнні хрэснага ходу епіскап Веніямін узнёс малітву нябеснаму апекуну Бранскага краю.
Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан павіншаваў удзельнікаў богаслужэння са святам.
— Хочацца ад чыстага сэрца ўсіх павіншаваць з гэтым святам на Бранскай зямлі, пажадаць дапамогі Божай і каб святы дабраверны князь Алег Бранскі заўсёды быў малітвеннікам за нас, — сказаў, у прыватнасці, архіпастыр.
Ад імя кіраўніка Бранскай мітраполіі ўладыкі Аляксандра гасцей свята павітаў ключнік Свята-Троіцкага кафедральнага сабора горада Бранска протаіерэй Сергій Рысін.
Затым уладыка Сцяфан у гонар свята і за стараннае служэнне на карысць Бранскай епархіі ўручыў архірэйскія граматы парафіяльным працаўнікам.
Свята працягнулася канцэртам на саборнай плошчы. Перад прысутнымі выступілі бранскія творчыя калектывы «Берагіня», «Макаў цвет» і юныя артысты з ансамбля «Куфэрак» дзіцячай фальклорнай школы «Калінушка». Для вернікаў і паломнікаў на тэрыторыі сабора была арганізавана трапеза, прыгатаваная на палявой кухні рэгіянальнага МНС.
Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел больш за тысячу вернікаў, сярод якіх былі жыхары Бранска і вобласці, а таксама паломнікі з іншых гарадоў.