Архіерэйскі калядны прыём у гонар шматдзетных сем'яў святароў прайшоў у Бабруйску

16 студзеня 2018

top.jpg

16 студзеня 2018 года ў Габеленавай зале гарадскога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск) прайшоў архіерэйскі прыём у гонар сем'яў святароў Бабруйскай епархіі, якія маюць траіх і больш дзяцей.

У сустрэчы прынялі ўдзел дзевяць сем'яў.

У якасці ганаровых гасцей на прыёме прысутнічалі намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна, старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Віктаравіч Студнеў, прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын, члены Апякунскага савета Бабруйскай епархіі.

Перад пачаткам прыёму з прывітальным словам да прысутных звярнуўся епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

Сем'і атрымалі падарункі ад ганаровых гасцей і Апякунскага савета Бабруйскай епархіі.

Бабруйская епархія / Church.by