Архіпастыры Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 1000-годдзя горада Брэста
07 верасня 20196 верасня 2019 года ў горадзе над Бугам пачаліся афіцыйныя трохдзённыя ўрачыстасці з нагоды 1000-годдзя горада Брэста. Адным з першых мерапрыемстваў, прысвечаных Брэсцкаму міленіуму, стала правядзенне ўрачыста-святочнай канцэртнай праграмы на плошчы Леніна ў горадзе Брэсце.
На мерапрыемстве прысутнічаў прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. У сваёй прывітальнай прамове Кіраўнік дзяржавы адзначыў імклівы тэмп развіцця абласнога цэнтра за апошнія тры гады, дзякуючы чаму ўдалося нагнаць упушчанае за папярэдні час. Акрамя каласальных змяненняў у гарадской інфраструктуры, транспартнай і дарожнай сетках, у горадзе Брэсце назіраецца, адзіны па ўсёй Рэспубліцы Беларусь станоўчы дэмаграфічны паказчык.
У памяць аб тысячагадовай мяжы гарадской гісторыі Прэзідэнт Беларусі ўручыў кіраўніцтву Музея гісторыі горада Брэстаарыгінал Брэсцкай Бібліі, выдадзенай у берасцейскай друкарні ў 1563 годзе па загадзе Берасцейскага старасты, канцлера Вялікага княства літоўскага князя Мікалая Радзівіла Чорнага.
Сярод шматлікіх гасцей і гледачоў урачыстай канцэртнай праграмы былі прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы: архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сергій Петрусевіч.
Канцэртная праграма была падрыхтавана намаганнямі не толькі творчых калектываў вобласці і горада, але і сталічных эстрадных гасцей.
Пасля канцэрта адбыўся святочны прыём усіх гасцей урачыстасці ў Брэсцкім гарадскім выканаўчым камітэце.